Знайсці
09.04.2021 / 18:26РусŁacБел

Праваабаронцу Таццяну Гацуру-Яворскую перавялі ў мінскае СІЗА на вуліцы Валадарскага

Па якім крымінальным артыкуле яе падазраюць, пакуль застаецца невядомым, піша «Свабода».

Пра тое, што 9 красавіка праваабаронцу Тацяну Гацуру-Яворскую перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага, «Свабодзе» паведаміў яе муж Уладзімер.

Заснавальніцу грамадзкага аб’яднаньня «Зьвяно» і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» Тацяну Гацуру-Яворскую затрымалі 6 красавіка. Напярэдадні супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў правялі ператрусы ў офісе арганізацыі, а таксама ў кватэры і на лецішчы Тацяны.

Сьледчыя дзеяньні праводзіліся ў межах справы па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу — фінансаваньне або матэрыяльнае забесьпячэньне беспарадкаў. За дзень да затрыманьня Тацяны Гацуры-Яворскай сілавікі правялі ператрусы яшчэ ў дзьвюх арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» — Натальлі Трэнінай і Юліі Сяменчанкі.

8 красавіка ўсіх затрыманых актывістак «Зьвяна» (агулам было затрымана пяць чалавек. — РС) судзілі па адміністратыўных артыкулах за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Тацяна Гацура-Яворская атрымала штраф памерам 50 базавых велічынь, аднак на волю так і ня выйшла. Позна ўвечары супрацоўнікі ІЧУ на завулку Акрэсьціна паведамілі, што яна праходзіць па крымінальнай справе. Статус Тацяны Гацуры-Яворскай застаецца невядомым.

Тацяна Гацура-Яворская — маці чатырох дзяцей. Яна арганізатарка вялікай колькасьці культурных ініцыятываў, у тым ліку WATCH DOCS Belarus — міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека, які праводзіцца з 2015 году.

Заснаванае ёю аб’яднаньне «Зьвяно» выступіла ініцыятарам выставы «Машына дыхае, а я — не», прысьвечанай адданай працы мэдыкаў, якія змагаюцца з каранавірусам.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031