Знайсці
11.04.2021 / 22:27

Інтэрнэт з дапамогай VPN — ці насамрэч гэта бяспечна?

Беларусы цяпер масава выкарыстоўваюць віртуальныя прыватныя сеткі, або VPN, для наведвання інтэрнэт-сайтаў. Ці нясе VPN рызыкі?

Павялічыць

Фота Depositphotos.com

Калі карыстальнікі не могуць атрымаць доступ да цікавых сабе сайтаў або не хочуць, каб улады бачылі, якія сайты яны наведваюць, карыстальнікі звяртаюцца да самага простага рашэння — VPN.

VPN былі распрацаваныя для таго, каб кампаніі, незалежна ад месцазнаходжання, маглі падключацца да сваіх унутраных сетак праз інтэрнэт па зашыфраваных каналах. Аднак цяпер VPN усё часцей выкарыстоўваецца прыватнымі асобамі, што дазваляе ім адключыцца ад сеткі, якая кантралюецца ўрадам, і атрымаць доступ да сервера ў свабодным інтэрнэце.

VPN-дадаткі цяпер даступныя ўсім, і іх становіцца ўсё больш. Усе яны абяцаюць бяспечны доступ да інтэрнэту, дзе вашы асабістыя звесткі не змогуць перахапіць зламыснікі. Больш за тое, з VPN можна карыстацца патокавымі сэрвісамі з іншых краін, абыходзіць дзяржаўную цэнзуру і атрымліваць доступ да заблакаваных сайтаў.

VPN усталёўвае зашыфраваны тунель ад вашага смартфона або камп’ютара да VPN-сервера, які, як правіла, знаходзіцца ў іншай краіне. І калі вы знаходзіцеся ў інтэрнэце з VPN, аператары вэб-сайтаў бачаць не ваш IP-адрас, а VPN-сервер. Калі вы карыстаецеся смартфонам у Беларусі, але ваш VPN-сервер знаходзіцца ў Германіі, то аператары сайтаў, якія вы наведваеце, будуць думаць, што вы знаходзіцеся ў Германіі, тлумачыць выданне Deutsche Welle.

Урад, які кантралюе інтэрнэт-трафік, можа выявіць, што хтосьці выкарыстоўвае VPN, але немагчыма зразумець, якія менавіта звесткі карыстальнік атрымлівае праз VPN-тунель.

Таму некаторыя дыктатуры забараняюць выкарыстанне VPN і блакуюць доступ да VPN-сервераў за мяжой. Аднак гэта зрабіць надзвычай складана, бо VPN-сервераў у свеце безліч і вылічыць IP-адрас кожнага амаль немагчыма.

Многія перакананыя, што VPN забяспечвае канфідэнцыяльнасць звестак у інтэрнэце. Аднак гэта не зусім так: усе асабістыя звесткі карыстальніка ёсць у VPN-правайдара — у кампаніі, пра якую вы хутчэй за ўсё нічога не ведаеце.

Паколькі правайдар кіруе тунелем, кампанія бачыць, якія сайты наведвае карыстальнік і як часта. Правайдар таксама можа бачыць незашыфраваны змест вашых паведамленняў, напрыклад, у электронных лістах.

Гэтыя звесткі могуць захоўвацца, а затым кампаніі прадаюць іх у маркетынгавых мэтах. Для правайдараў VPN гэта паспяховая бізнэс-мадэль. Акрамя таго, што некаторыя з іх бяруць грошы за выкарыстанне VPN, у той жа час яны прадаюць звесткі карыстальнікаў рэкламнай індустрыі.

У горшым выпадку, гэтыя звесткі могуць прадавацца дзяржаўным органам. Таму самая бяспечная сістэма — тая, якая не збірае асабістых звестак увогуле.

Сярод такіх — свабоднае і адкрытае праграмнае забеспячэнне Tor. Tor будуе трайны тунель непасрэдна праз браўзер Tor. Ніводны з гэтых тунеляў не захоўвае вашых асабістых звестак, таму да гэтай інфармацыі ніхто не мае доступу.

Tor — гэта некамерцыйны праект, над якім працуюць многія валанцёры, таму ён цалкам бясплатны для карыстальнікаў. Аднак яго галоўны недахоп — часам дрэннае злучэнне. Tor забяспечвае максімальную канфідэнцыяльнасць, але саступае VPN з пункту гледжання хуткасці і зручнасці.

Таму калі вы хочаце карыстацца хуткім інтэрнэтам з дапамогай свайго браўзера і не маеце патрэбы ў максімальнай ахове асабістых звестак, лепш выкарыстоўваць VPN-сэрвісы. Аднак варта выбіраць таго правайдара, якому вы давяраеце больш за ўсё. Таму ёсць сэнс у кансультацыі з экспертамі ў лічбавай бяспецы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31