Знайсці
09.04.2021 / 16:58РусŁacБел

Алесь Бяляцкі пасля допыту: Крымінальная справа мае яўны палітычны падтэкст

Праваабаронца Алесь Бяляцкі. Фота: Сяргей Грыц

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі дзявятага красавіка быў выкліканы на допыт у Цэнтральны апарат Следчага камітэта ў якасці сведкі па крымінальнай справе.

Следчыя дзеянні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Следчая СК Конанава прызначыла допыт паўторна, на 10-ю гадзіну раніцы пасля таго, як праваабаронца 7 красавіка заявіў патрабаванне згодна з арт. 21 Кодэкса пра вядзенне допыту і пратаколу па-беларуску. 

Допыт працягваўся болей за чатыры гадзіны. Усе працэсуальныя дакументы — пратакол, правы сведкі, пытанні падчас допыту і нават падпіска аб неразгалошванні — былі прадстаўленыя Алесю па-беларуску.

Пасля допыту Алесь Бяляцкі заявіў:

«На жаль, беларуская мова допыту не можа выправіць найвялікшай несправядлівасці — завядзенне крымінальнай справы супраць сяброў Праваабарончага цэнтра «Вясна» і правядзенне дзясяткаў ператрусаў і допытаў па гэтай справе. Мае сябры, праваабаронцы ўжо месяцы як незаконна ўтрымліваюцца ў турме. А сама крымінальная справа мае яўны палітычны падтэкст».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031