Знайсці
09.04.2021 / 17:26РусŁacБел

Дзясяткі мільёнаў людзей ужываюць мянушкі жывёл у якасці пароляў

Згодна з вынікамі апытанкі Нацыянальнага цэнтра кібербяспекі Брытаніі, 15% жыхароў гэтай краіны (амаль 10 мільёнаў чалавек) выкарыстоўваюць у якасці пароля мянушку сваёй хатняй жывёлы. Брытанцаў не спыняе той факт, што такія паролі — лёгкая здабыча для хакераў.

Фота Надзеі Бужан

Таксама высветлілася, што 14% жыхароў Брытаніі ўжываюць у якасці пароля імя члена сям'і, 13% выбіраюць значную дату, 6% уключаюць у свой пароль слова password («пароль» па-англійску).

Іншыя варыянты дрэнных пароляў уключаюць у сябе назву любімай спартовай каманды карыстальніка (6%), шэраг лічбаў кшталту «123456» (6%) ці назву любімай тэлеперадачы (5%). Пры гэтым 40% карыстальнікаў сцвярджаюць, што яны ніколі не ўключалі ў свой пароль такія лёгкія для расшыфроўвання элементы, піша ВВС.

Усе пазначаныя вышэй паролі можна лёгка ўзламаць з дапамогай звычайнага падбору. Напрыклад, можна ўводзіць папулярныя мянушкі хатніх жывёл, ці адшукаць у сацыяльных сетках карыстальніка імёны яго родных ці важныя для яго даты.

Эксперты Нацыянальнага цэнтра кібербяспекі раяць выбіраць для пароля выпадковыя словы, пра якія хакерам цяжка здагадацца. Яшчэ адна добрая ідэя — ставіць у канцы пароля клічнікі ці іншыя сімвалы і захоўваць паролі ў спецыяльных праграмах — дыспетчарах паролей. Пры гэтым для электроннай скрыні лепш выбіраць асобны пароль.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031