Знайсці
09.04.2021 / 15:42РусŁacБел

У Беларусі створаць базу даходаў фізічных асоб

Гэта прадугледжана пастановай урада ад 7 красавіка 2021 года №201, якая ў пятніцу апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе «Інтэрфакс».

Згодна з дакументам, уладальнікам базы, якая з'яўляецца часткай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ўліку даходаў фізічных асоб, будзе Міністэрства падаткаў і збораў. Пастаўляць звесткі ў базу будуць Мінпрацы, Мінфін, Дзяржкамітэт па маёмасці, «Белдзяржстрах» і іншыя.

У базу аб даходах будуць паведамляць, у прыватнасці, аб пенсіях, стыпендыі, дапамогах беспрацоўным і па цяжарнасці, розных сацыяльных выплатах, даходах ад продажу нерухомасці, выплатах па страхоўках (напрыклад, па абавязковай аўтастрахоўцы), грашовых пераводах з-за мяжы.

Таксама ў яе патрапяць звесткі аб даходах замежнікаў, якія яны атрымліваюць у Беларусі ад замежных дзяржаў; даходы, у дачыненні да якіх фізічнай асобе далі стандартныя падатковыя вылікі пры адсутнасці ў яго месца асноўнай працы, і іншае.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031