Знайсці
09.04.2021 / 15:21

Павел Латушка пра стварэнне партыі: Трэба быць гатовымі і да хуткіх перамен сёлета, і да змены Канстытуцыі пад ціскам Расіі і Захаду

Лідар Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заявіў пра стварэнне палітычнай партыі. З гэтай нагоды «Наша Ніва» задала некалькі пытанняў палітыку.

Павялічыць

«Наша Ніва»: Ужо прайшло троху часу ад моманту вашай заявы пра стварэнне партыі. Падзяліцеся рэакцыямі: людзі задаволеныя такім рашэннем ці, наадварот, не бачаць сэнсу?

Павел Латушка: Большасць людзей падтрымлівае ідэю стварэння ў Беларусі палітычных партый, у тым ліку і нашай. Гэта вельмі важна, што большасць беларусаў выступаюць за парламенцка-прэзідэнцкую рэспубліку, каб у будучыні пазбегнуць дыктатуры — гэта і ёсць асноўнай мэтай стварэння нашай партыі. Таксама гэта інструмент ціску на ўлады сёння, дэманструе нашу веру ў перамогу.

Сёння мы не будзем рэгістраваць партыю, мы думаем стратэгічна, на два крокі наперад. Паставім сабе пытанне: калі б дэмакратычныя сілы не пайшлі на выбары 9 жніўня 2020 года, то дзе б мы сёння былі? Працягвалася б стагнацыя, не было б уздыму людзей і жадання да пераменаў.

Ёсць некалькі сцэнараў развіцця падзей. Першы — гэта хуткія перамены, напрыклад, у адным з месяцаў гэтага года. У такім выпадку паўстане палітычны вакуум, няма палітычных партый, якія зоймуцца будаўніцтвам новай Беларусі. У такой сітуацыі мы хутка атрымліваем рэгістрацыю і пачынаем дзейнічаць.

Другі сцэнар — калі пад ціскам расійскіх і заходніх партнёраў Лукашэнка ідзе на саступкі па Канстытуцыі, якія прадугледжваюць фармаванне парламента па партыйных спісах, але там будуць толькі партыя Лукашэнкі, можа, нейкая прарасійская, пару кішэнных а-ля Гайдукевіча. Мы будзем байкатаваць? А яны ідуць на выбары і перамагаюць, а мы будзем стаяць збоку і глядзець на гэта?

Мы павінны быць гатовыя да розных сцэнароў. Я маю досвед як дыпламат, маю вялікі досвед у дзяржаўнай працы, я разумею магчымыя варыянты.

«НН»: Ці ёсць працоўныя варыянты назвы партыі?

ПЛ: Назва будзе агучаная пазней. Мы не спяшаемся тут, не стаіць жа пытанне аб рэгістрацыі сёння, бо няма прававых механізмаў гэта ажыццявіць. Калі будуць палітычныя і прававыя магчымасці, тады яна будзе канчаткова створана. Паважаны мной Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка, якога я ведаю з 2009 года, бізнэсмен, мецэнат у сферы культуры, палітык, цяпер сядзіць у турме.

Я маю на сёння чатыры крымінальныя артыкулы, адзін з іх прадугледжвае смяротнае пакаранне. Я — рэаліст, я разумею, што сёння стварыць партыю немагчыма. Гэта крок на будучыню.

«НН»: Я хачу ўдакладніць, да таго моманту, як з’явіцца магчымасць рэгістрацыі, гэта будзе партыя на паперы? Ці неяк дзейнічаць яна будзе?

ПЛ: Мы плануем найбліжэйшым часам агучыць прынцыпы працы партыі, назву, будзе створана інтэрнэт-платформа, каб тыя актывісты, якія гатовыя нас падтрымаць, заявілі аб сваім жаданні стаць сябрамі партыі. Мы не будзем перадаваць гэтую інфармацыю ў публічную прастору, бо гэта небяспечна.

«НН»: Чым ваша партыя будзе адрознівацца ад тых партый, якія ўжо існуюць?

ПЛ: Мы выступаем за шматпартыйную сістэму. Будучыня Беларусі, калі будзе некалькі моцных палітычных партый, якія будуць фармаваць парламент, у тым ліку праз стварэнне кааліцый. Галоўнымі для нас будуць пытанні незалежнасці, правоў чалавека, вяршэнства закона — гэта базавае. Не трэба казаць пра адрознненні сёння — гэта пытанне будучыні. На сёння галоўнае — перамагчы гэты рэжым, дабіцца, каб была аформлена новая дэмакратычная Беларусь.

«НН»: Вы вітаеце стварэнне партыі Віктарам Бабарыкам?

ПЛ: Абсалютна. Я за шматпартыйнасць і прэзідэнцка-парламенцкую рэспубліку. Гэта не пытанне пра пасады — давер людзей яшчэ трэба заслужыць. Мы не будзем змешваць парадак дня, НАУ працягвае функцыянаваць і будзе нарошчваць ціск, як унутраны, так і знешні, на рэжым. Гэта ўсё мы пабачым найбліжэйшым часам.

«НН»: Ці ёсць рызыка для новай партыі стаць партыяй эмігрантаў?

ПЛ: Не. Зразумела, што маё вяртанне на сёння немагчымае. У нас ёсць актыў, які гатовы працаваць у Беларусі над пашырэннем нашай платформы. Мы выкарыстаем інтэрнэт таксама для гэтага. Ці магчыма сёння актыўна дзейнічаць у Беларусі, збіраць актывістаў і адчуваць бяспеку за людзей? Я лічу няправільным ставіць іх у небяспеку, але адмовіцца ад фарміравання партый, значыць, прайграць заўтра.

«НН»: Ці абмяркоўвалі вы сваю ідэю са Святланай Ціханоўскай?

ПЛ: Мы праінфармавалі Святлану Ціханоўскую, але гэта цалкам аўтаномнае рашэнне.

«НН»: Цяпер у Беларусі ідзе працэс стварэння псеўдапартый, гэтым заняты Андрэй Ланкін, прарасійскі актывіст Лушч. Што думаеце наконт гэтага?

ПЛ: Таму мы і кажам, што заўтра будзем адказваць перад грамадствам, чаму яны працавалі, чаму яны стварылі такія партыі, чаму яны могуць абрацца, а дзе былі мы? Наш адказ павінен быць ясным і зразумелым, што мы да гэтага гатовыя. Мы павінны разбіваць такі парадак, якую рэалізоўвае рэжым. Нельга даць магчымасць рэжыму перамагчы заўтра. Мы будзем байкатаваць? Можна стаяць збоку, але тады рашэнне прымуць за нас. Трэба працаваць на крок наперад.

«НН»: Ці праз стварэнне партыі вы не заяўляеце пра свае амбіцыі ў будучыні стаць прэзідэнтам ці прэм’ерам Беларусі?

ПЛ: Палітычныя амбіцыі — гэта нармальная рэч. Зразумела, амбіцыі ёсць і ў мяне. Але пытанне не пра амбіцыі, а пра мэты. Мне важна, каб з турмаў выйшлі палітвязні, каб у нас утварылася дэмакратычная сістэма, калі нармальна змогуць працаваць партыі, будуць дэмакратычна абраны прэзідэнт і парламент. Чым мацнейшай будзе партыя, тым больш шанцаў на перамогу і фармаванне ўрада для новай Беларусi. Але сёння галоўнае гэта цicк, бо iнакш усе надзеi будуць марнымi.

«НН»: Яшчэ б хацеў спытацца пра тыя катаванні, якія цяпер адбываюцца ў турмах на Акрэсціна і ў Жодзіне. Што рабіць з гэтым?

ПЛ: Пераслаў гэтую інфармацыю прадстаўніку ЕС у Беларусі Дзірку Шубелю. Апублікаваў на твітары, праінфармаваў дарадцу прэзідэнта Францыі Макрона, буду інфармаваць усіх заходніх партнёраў, якіх ведаю асабіста. Ці магчыма, каб дэмакратычная Еўропа маўчала па фактах катаванняў у беларускіх турмах — гэта недапушчальна. На жаль, Еўропа сёння таксама праходзіць тэст, ці мае яна магчымасць як інстытут спыніць тую сітуацыю, якая адбываецца ў Беларусі. Праца над партыяй у мяне будзе займаць 5-10% часу. Галоўнае — сiстэмная дзейнасць НАУ як на ўнутраным полi, так i з замежнымi партнёрамі дзеля выканання патрабавання беларусаў i новых выбараў.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31