Знайсці
09.04.2021 / 10:55РусŁacБел

У 44 гады памерла беларуская актрыса Бэла Шпінер

Беларуская актрыса Бэла Шпінер памерла на 45-м годзе жыцця. Пра гэта паведамілі ў фэйсбуку яе сябры. Паводле непацверджанай інфармацыі, у яе была анкалогія, піша Tut.by.

Бэла Шпінер нарадзілася 5 жніўня 1976 года ў Асіповічах. Скончыла Мінскае музычнае вучылішча і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

Працавала ў Рэспубліканскім тэатры юнага гледача, тэатры «Дзе-Я?» (цяпер Новы драматычны тэатр). З 2002 года з'яўлялася актрысай Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Была занятая ў многіх спектаклях РТБД. Напрыклад, у камедыі «Дажыць да прэм'еры» — адным з найлепшых мінскіх спектакляў пачатку 2010-х.

З'яўлялася вакалісткай мінскага ансамбля «Дыліжанс-jazz».

Актыўна здымалася ў эпізодах серыялаў («Вольф Месінг: чалавек. які бачыў скрозь час», «Мухтар. Новы след « і іншых).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031