Знайсці
09.04.2021 / 08:08

Міністр інфармацыі: У Беларусі заўсёды былі і будуць апазіцыйныя СМІ, але…

Міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў распавёў пра сваё бачанне працы замежных і незалежных СМІ ў краіне, і заявіў, што ніхто ім не перашкодзіць, калі іх дзеянні не будуць супярэчыць дзяржаўным інтарэсам, піша Інтэрфакс.

«Калі яны (дзеянні СМІ або журналіста — ІФ) не супярэчаць, не наносяць шкоду дзяржаве і дзяржаўным інтарэсам, калі яны не займаюцца прапагандай — не буду называць усяго дрэннага — якія да іх пытанні?» — заявіў Пярцоў у эфіры тэлеканала АНТ у сераду.

Кіраўнік ведамства таксама адзначыў, што ў Беларусі заўсёды былі і будуць апазіцыйныя СМІ і заўсёды яны будуць тым ці іншым чынам непажаданыя чыноўнікам на месцах або ў Мінску. Аднак, на думку міністра, нават іх крытычныя матэрыялы павінны быць скіраваныя на карысць грамадства.

«Крытычныя матэрыялы, якія павінны з'яўляцца і ў тым ліку і ў дзяржаўных СМІ, павінны быць нацэлены на тое, каб жыццё станавілася лепшым, каб хтосьці ўбачыў, звярнуў увагу і зрабіў усё магчымае, каб якая-небудзь праблема была вырашана ў канкрэтным рэгіёне», — сказаў Пярцоў.

Ён выказаў таксама незадавальненне фінансаваннем некаторых СМІ, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі, замежным капіталам.

«У нас дзейнасць замежных СМІ падаецца як дзейнасць незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Але, дазвольце, незалежных ад каго? Ад беларускай дзяржавы? Але ў той жа час вельмі залежных ад іншых дзяржаў і фондаў, якія іх спансуюць», — выказаў сваё меркаванне Пярцоў.

Згодна з рэйтынгам Freedom House, сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі найгоршая сярод еўрапейскіх краін.

Апошні год стаў годам сапраўднага ўдушэння недзяржаўных СМІ. Больш за 400 журналістаў былі затрыманыя. 12 застаюцца ў турмах па крымінальных справах.

Увосень Tut.by быў пазбаўлены статусу СМІ.

Ад жніўня найпапулярнейшыя газеты «Народная воля» і «Камсамолка» перасталі друкавацца ў Беларусі.

Нарэшце, у сакавіку 2021 года рэпрэсіі распаўсюдзіліся на неграмадскапалітычныя беларускамоўныя выданні. Часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» былі выгнаныя з дзяржаўных сетак распаўсюду, запалоненых расійскімі аналагамі гэтых публікацый.

Чытайце таксама: Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31