Знайсці
09.04.2021 / 07:39РусŁacБел

Ноччу на МТЗ загарэўся склад

На Мінскім трактарным заводзе каля паўночы адбыўся пажар праз загаранне алівы ў кансервацыйнай ванне. Падрабязнасці распавялі Tut.by у прэс-службе МНС.

Пра тое, што на МТЗ каля паўночы прыехалі не менш за дзясятак машын ратавальнікаў і хуткая дапамога, сталі пісаць у сацыяльных сетках.

У МНС патлумачылі, што ў 23.34 ім паступіла паведамленне пра пажар у складскім памяшканні на тэрыторыі ААТ «МТЗ» па адрасе вуліца Даўгабродская, 29.

Адбылося загаранне алівы ў металічнай кансервацыйнай ванне на ўчастку кансервацыі аднаго са складоў. Агонь перакінуўся на драўляныя элементы даху. Плошча пажару склала 50 кв. м.

— Пашкоджаныя драўляныя элементы даху, шыфернае пакрыццё даху склада, закураны кансервацыйны ўчастак. Прычына пажару — высвятляецца, — распавялі ў прэс-службе ведамства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера