Знайсці
08.04.2021 / 23:24РусŁacБел

Верагодна, вучоныя знайшлі пятую сілу прыроды

Мы сутыкаемся с фізічнымі сіламі ў кожны момант нашага жыцця — напрыклад, калі вешаем магніт на лядоўню або закідваем мяч у баскетбольны кошык.

Фота BBC

Фізічныя сілы вызначаюць тое, як аб’екты і часцінкі ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, і кожная з іх належыць да адной з чатырох катэгорый: гравітацыя, электрамагнетызм, моцнае ўзаемадзеянне і слабае ўзаемадзеянне. Але цяпер навукоўцы кажуць, што, магчыма, яны знайшлі прыкметы пятай фундаментальнай сілы прыроды.

Гэтая цікавая навіна прыйшла з Нацыянальнай паскаральнай лабараторыі імя Энрыка Фермі, што знаходзіцца ў горадзе Батавія, ЗША. На яе тэрыторыі праходзіць эксперымент Muon g-2 па пошуку пятай сілы прыроды праз вывучэнне субатамных часцінак пад назвай мюоны. Яны падобныя да электронаў, але цяжэйшыя за электроны больш чым у 200 разоў, тлумачыць ВВС.

Падчас эксперыменту фізікі пускалі часцінкі па коле дыяметрам 14 метраў і пасля гэтага ўздзейнічалі на часцінкі магнітным полем. Згодна з вядомымі цяпер законамі фізікі, гэта павінна было прымусіць мюоны хістацца на адпаведнай хуткасці. Але на самай справе мюоны хісталіся з большай хуткасцю, чым чакалі навукоўцы, і гэта магло быць выклікана абсалютна невядомай сілай прыроды.

Брытанская Рада па навукова-тэхнічным абсталяванні сцвярджае, што вынікі эксперыменту прапануюць пераканаўчыя доказы існавання невядомай субатамнай часцінкі або сілы. Але вучоным пакуль што не хапае інфармацыі для канчатковага адкрыцця.

Калі пятая сіла прыроды нарэшце будзе выяўленая, гэта можа дапамагчы патлумачыць некаторыя з вялікіх загадак Сусвету. Напрыклад, навукоўцы звязвалі тое, што пашырэнне Сусвету паскараецца, з існаваннем цёмнай энергіі. Але некаторыя даследчыкі выказвалі меркаванне, што прычына гэтай з’явы — пятая сіла прыроды.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031