Знайсці
08.04.2021 / 21:44РусŁacБел

Піневіч распавёў, з якой хуткасцю прасоўваецца вакцынацыя ў краіне

Першы кампанент вакцыны ад каранавіруса атрымалі 92 тысячы беларусаў. Такія лічбы прывёў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ.

Паводле інфармацыі на 26 сакавіка, першы кампанент вакцыны атрымалі каля 40 тысяч жыхароў Беларусі, а цалкам прышчапіліся больш за 26 тысяч чалавек. На сёння, распавёў міністр, першы кампанент прэпарата ўведзены ўжо 92 тысяч беларусаў.

Варта адзначыць, што гэта менш за 1% ад усяго насельніцтва Беларусі. У краінах-суседках (акрамя Украіны) вакцынацыя прасоўваецца значна хутчэйшымі тэмпамі. У Польшчы вакцынаваныя ўжо 13% насельніцтва, у Літве — 16%, у Расіі — 6%. Ва Украіне вакцынаваны таксама 1% людзей. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера