Знайсці
08.04.2021 / 21:25РусŁacБел

Алексіевіч піша кнігу пра падзеі ў Беларусі. «Я ўражаная, як хутка зноў запрацавала сталінская машына»

Сьвятлана Алексіевіч заявіла, што піша кнігу пра падзеі ў Беларусі, якія адбываюцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта яна сказала ў інтэрвію нямецкай газэце Süddeutsche Zeitung, піша «Свабода».

«Мы хочам стварыць незалежную, квітнеючую краіну. Але як? Мы жывём паміж дзьвюма небясьпекамі: Лукашэнкам і Расеяй, — сказала Алексіевіч у інтэрвію. — Ведаеце, што кажуць людзі, калі я ў іх пытаюся, як ім жывецца ў Беларусі? «Сьвятлана, мы жывём пад акупацыяй».

«Я была ўражаная тым, як хутка зноў запрацавала сталінская машына, — кажа Алексіевіч. — Ніхто нічога не забыўся. Паўсюль зьявіліся стукачы, мясцовыя падразьдзяленьні КДБ працуюць поўнай хадой. Лекар даносіць на свайго кіраўніка, яго звальняюць, а даносчык атрымлівае ягоную пасаду. Тэрор 1937 году ў чыстым выглядзе».

Беларуская нобэлеўская ляўрэатка знаходзіцца ў Нямеччыне зь верасьня 2020 на запрашэньне Нямецкай службы акадэмічных абменаў.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930