Знайсці
08.04.2021 / 20:13РусŁacБел

У Калодзішчах 72-гадовую жанчыну асудзілі на 15 сутак за беларускі сцяг на акне

Сцяг у акне прыватнай хаты заўважыў начальнік Бараўлянскага РАУСа.

За сцяг на акне ў Калодзішчах на 15 сутак асудзілі 72-гадовую жанчыну, а яе нявестку аштрафавалі на 870 рублёў, паведамляюць праваабаронцы.

Сёння ў судзе Мінскага раёна разглядалі справу 72-гадовага ветэрана працы Ларысы Сысоевай.

Па матэрыялах справы, пры аб'ездзе раёна начальнік Бараўлянскага РАУСа 7 красавіка ў акне прыватнага дома ў Калодзішчах заўважыў БЧБ-сцяг. Ён выклікаў мясцовага ўчастковага. Яны зрабілі фота сцяга на акне, а потым затрымалі жанчыну і яе нявестку Вольгу, якая жыве ў доме насупраць, дзе таксама вісеў сцяг. На жанчын склалі пратаколы за несанкцыянаваныя пікетаванні.

Нявестку вызвалі ўвечары, бо ў яе непаўналетнія дзеці, а 72-гадовую Ларысу змясцілі да суда ў ІЧУ Мінскага раёна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031