Знайсці
14.04.2021 / 18:08РусŁacБел

Як правесці летнія канікулы з карысцю — сем выдатных ідэй

Каб ваша лета або лета вашых дзяцей стала асаблівым, яркім, напоўненым уражаннямі, эмоцыямі і сэнсам, то варта падумаць ужо цяпер пра тое, як вы хочаце правесці тры самыя чаканыя месяцы ў годзе. Вядома, заўсёды застаецца варыянт «нічога не рабіць», і ў гэтым таксама ёсць сэнс, тым больш калі вы цэлы год працавалі на знос. Але ёсць ідэі цікавейшыя.

Пакатацца па Беларусі

Каранавірус задаў трэнд на ўнутраны турызм. Так што калі мінулым летам вы аб'ездзілі не ўсё, самы час закончыць пачатае. 

Можна арганізаваць тур па самых вядомых і велічных замках і палацах. Убачыць на ўласныя вочы неверагодны палац Пуслоўскіх у Косаве, а пасля зазірнуць у музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі — аднаго з самых праслаўленых у свеце землякоў. З'ездзіць у Ліду, Мір і Нясвіж, дзе хоць раз у жыцці павінен пабываць кожны беларус. Адчуць дух Навагрудка і Крэва. 

А можа, вы яшчэ ніколі не каталіся на цеплаходзе па Сожы ў Гомелі? Не кармілі вавёрак у мясцовым парку, якіх прытуліў палац Румянцавых і Паскевічаў? Ці не гулялі па атмасфернай выбрукаванай пешаходнай Савецкай вуліцы ў Гродне? Яшчэ ні разу не былі на радзіме шыкоўнага Шагала ў Віцебску? Не падымаліся да Сафійскага сабора ў Полацку? Наперад!

А калі вам падабаецца проста любавацца прыродай, то ўспомніце, у якіх батанічных садах, пушчах і заказніках вы да гэтага часу не пабывалі і на якіх азёрах яшчэ не адпачывалі. Бярыце сяброў і блізкіх — і ў паход. 

З'ездзіць за мяжу і падцягнуць мову

Хочацца верыць, што ўжо гэтае лета парадуе нас магчымасцю выехаць за мяжу. Падарожжа — не толькі спосаб пераключыцца, развеяцца, але і заўсёды яркі культурны экспірыенс. Уражанні, да якіх мы вяртаемся і якімі зараджаемся на ўвесь наступны год і якіх нам так не хапіла ў 2020-м.

Акрамя таго, гэта шанец падцягнуць або нават вывучыць мову. Ёсць спецыяльныя летнія моўныя школы, як, напрыклад, GoStudy. Школа прапануе выдатную праграму «Канікулы ў Празе» для дзяцей 13—18 гадоў — экскурсіі, забавы плюс інтэнсіўныя курсы чэшскай або англійскай мовы.

У верасні можна будзе бліснуць ведамі перад аднакласнікамі або аднакурснікамі. Пасля навучання застануцца і новыя сябры па ўсім свеце, і ўспаміны на ўсё жыццё. Даведацца ўсё пра гэту праграму вы можаце тут. Дарэчы, пасля заканчэння навучання ў GoStudy ўдзельнікі праграмы атрымліваюць сертыфікаты — у жыцці можа спатрэбіцца.

Неабавязкова ехаць у Лондан ці ЗША, каб падцягнуць ангельскую. Гэта не проста арганізаваць і лагістычна, і фінансава. Вывучэнне англійскай у Чэхіі летам сапраўды можа стаць выдатнай альтэрнатывай. Да таго ж школьныя канікулы ў Чэхіі — гэта проста магчымасць абысці ўздоўж і папярок казачную Прагу. Горад з тысячагадовай гісторыяй, прасякнуты духам даўніны і велічы, дакладна не пакіне нікога абыякавым. 

Навучыцца крута здымаць відэа і падарваць YouTube, ну ці TikTok

Паколькі трэнд на відэа пастаянна расце, ёсць верагоднасць, што навык дакладна калі-небудзь дзе-небудзь ды спатрэбіцца. Здымаць зараз проста: падыдзе любы тэлефон, у якім працуе камера. Сацсеткі прызвычаілі нас да таго, што якасць карцінкі — наогул не галоўнае. Так што летнія месяцы — магчымасць падумаць і папрацаваць над зместам, а курсы відэа дапамогуць зрабіць першыя крокі, разабрацца ў тонкасцях здымкі, мантажу і прасоўвання. 

Паглядзець фільмы і прачытаць кнігі, на якія заўсёды не хапае часу

Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях, якія распавядаюць нам пра гісторыю, пра свет, пра чалавечыя лёсы — добры спосаб цікава і з карысцю правесці час. Звярніце ўвагу на стужкі, знятыя даўным-даўно — многія з іх выдатна глядзяцца і цяпер. Раім «Лоўрэнса Аравійскага» рэжысёра Дэвіда Ліна, «Галавакружэнне» легендарнага Хічкока, «Рока і яго браты» Лукіна Вісконці ну ці пераглядзець «Зорныя войны».

Магчыма, вы прапусцілі оскараўскія фільмы. Ці даўно хацелі дазволіць сабе паглядзець чарговы серыял-бестселер ад Netflix — чаму не?

Выдатным рашэннем будзе правесці час у парку або на дачы за чытаннем сусветнай класікі або беларускіх аўтараў. Паспрабаваць што-небудзь гістарычнае або навукова-папулярнае. 

Альтэрнатыва класічнаму чытанню — аўдыякнігі, курсы і падкасты. Можна проста гуляць па любімых месцах і слухаць.

Навучыцца гатаваць

Асвоіць рэцэпты паскладаней, зладзіць дні італьянскай, французскай, мексіканскай, тайскай, беларускай і якой заўгодна яшчэ кухні. Паэлья з іспанскага рэстарана або шыкоўны ўзбекскі плоў можа стаць цэнтрам і вашага стала. Нарэшце адказна падысці да гатавання, навучыцца правільна і хутка чысціць, рэзаць, замешваць. Зрабіце са сняданку, абеду або вячэры цэлую ўрачыстую цырымонію, пацешце сябе і блізкіх. 

Вырасціць на акне агарод

Неабавязкова мець дачу, каб радаваць сябе свежай зелянінай. Досыць шырокага падаконніка і вашага жадання, каб базілік, мята або пятрушка ўпрыгожылі ваша акно. 

Ну ці можна стварыць міні-сад. Ружы, стакроткі, пеларгонія і стрэліцыя — што заўгодна. Галоўнае — загадзя пачытайце, як іх даглядаць, каб сад вас радаваў даўжэй. 

Дарэчы, выдатны варыянт стварыць прыгажосць на акне — кампазіцыі з сукулентаў. Ёсць нават спецыяльныя майстар-класы ў Мінску, дзе на старце дадуць усе складнікі, а вам застанецца проста тварыць.

Заняцца спортам

Прабежкі ў парку, пакатушкі на ровары, ёга на свежым паветры, засваенне варкаўт-пляцовак. Класічныя, сучасныя, усходнія танцы. Скейтборд, монакола або самакат. Проста знайдзіце тое, што вам бліжэй, — і спрабуйце. 

А можна проста бясконца гуляць, адкрываючы новыя месцы, музеі, кафэ. Або ладзіць тэматычныя пікнікі з сябрамі.

Толькі вы ведаеце, што будзе карысна для вас: навучыцца новаму (пачаць маляваць, мадэляваць, рабіць манікюр, праграмаваць), развеяцца, адляжацца на канапе ці адправіцца ў падарожжа. Галоўнае, каб гэта рабіла вас шчаслівымі. 

У матэрыяле выкарыстаныя фота Depositphotos.com.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930