Знайсці
08.04.2021 / 18:28РусŁacБел

Кіраўнік Беларускага касцёла просіць аднавіць трансляцыю імшы па радыё

У нядзелю 11 красавіка святая імша ў 8.15 з архікафедральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску можа трапіць у эфір беларускага радыё. Як паведаміў у размове з Catholic.by пробашч архікафедры ксёндз канонік Антоні Клімантовіч, Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ад імя шматлікіх беларускіх парафій скіраваў ліст у Белтэлерадыёкампанію і Мінгарвыканкам з просьбай аднавіць нядзельную трансляцыю ранішняй святой Імшы.

Ксёндз Антоні Клімантовіч адзначыў, што афіцыйнага пацвярджэння аб аднаўленні радыётрансляцый ён асабіста не атрымаў, аднак быў паінфармаваны супрацоўнікамі Белтэлерадыёкампаніі, што 11 красавіка парафіяльная святая імша а 8.15 трапіць у жывы радыёэфір.

Пробашч архікафедры мае надзею, што трансляцыя святой Імшы адбудзецца, прычым не толькі 11 красавіка, але вернецца ў штонядзельную праграму Белтэлерадыёкампаніі.

Інфармацыя будзе ўдакладняцца.

Трансляцыя нядзельных святых імшаў у 8.15 з мінскай кафедры адбывалася бесперапынна з 2000 года па жнівень 2020 года. У адну са жнівеньскіх нядзель мінулага года без тлумачэнняў з боку Белтэлерадыёкампаніі спынілася ўключэнне набажэнстваў у жывым эфіры. Нагадаем, што да кафедры на працягу некалькіх гадоў радыётрансляцыі нядзельных імшаў вяліся з касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930