Знайсці
08.04.2021 / 17:02РусŁacБел

У мінскай кватэры анархістаў Касінеравых правялі ператрус, апісалі нават канапу

Афіцыйна — шукалі брата Вячаслава Касінерава ў межах справы пра «ўхіленьне ад вайсковай службы», піша Свабода.

Днём 8 красавіка ў менскай кватэры Вячаслава і Марыны Касінеравых прайшоў ператрус, падчас якога апісалі маёмасьць, у тым ліку прынтэр і канапу.

Як расказала Свабодзе Марына, пры ператрусе прысутнічала маці Вячаслава. Яна перадала, што хоць падставай для ператрусу былі нібыта пошукі ягонага брата ў межах справы пра «ўхіленьне ад вайсковай службы», пра самога Вячаслава «пыталі больш, чым нешта пра брата».

Вячаслаў Касінераў расказаў на Facebook, што капітан юстыцыі Малашчанкаў са Сьледчага камітэту Маскоўскага раёну нібыта заявіў, што «мае гонар прайсьціся да прыпынку з маці Касінерава».

Марына Касінерава расказала, што ў лістападзе мінулага году ёй прыходзіла позва ў Сьледчы камітэт, але яна ня ведае, у рамках якой справы. Яна дадала, што рэгулярна бачыць пагрозы на свой адрас у Telegram-каналах.

Марына і Вячаслаў Касінеравы — актывісты анархісцкага руху Беларусі, іх ня раз каралі за палітычныя акцыі. У 2017 годзе Вячаслава паўтара месяца трымалі за кратамі, а пасьля аштрафавалі за пятлю на шыі помніка «царскаму гарадавому» ў Менску. У сувязі з тым зьняволеньнем яго прызнавалі палітычным вязьнем. Касінеравы таксама неаднаразова заяўлялі аб правапарушэньнях сілавікоў адносна іншых анархістаў.

Цяпер Марына і Вячаслаў за межамі Беларусі, удзельнічаюць у некамэрцыйнай ініцыятыве падтрымкі палітвязьняў DissidentBy.

Што за Dissidentby? Расказваем пра ініцыятыву, якая напрамую дапамагае 465 палітвязням

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930