Знайсці
11.04.2021 / 15:33

Два пацверджаныя кавіды: як гэта было і чаму мяне гэта навучыла

Толькі ў сярэдзіне лютага СААЗ прызнала магчымасць паўторнага кавіду, але і цяпер ёсць дактары, што не згодныя з гэтым: маўляў, гэта ўсё лжывыя вынікі тэстаў.

Павялічыць

Надзея Філіпчык. Фота з асабістага архіва

Дык вось — паўторны кавід сапраўды існуе. На жаль, мне давялося праверыць гэта на ўласным досведзе, пацверджаным і вынікамі тэстаў, і сімптомамі, і наступствамі.

Чытайце таксама: Кавід застанецца з намі надоўга, а можа і навечна. Як гэта зменіць наша жыццё і звычкі

Кавід мае наступствы нават пасля бессімптомных выпадкаў

Як адчуванні? Распыталі першых беларусаў, якія прышчапіліся ад каранавіруса

Прышчэпленыя ад грыпу радзей і лягчэй хварэюць на каранавірус

Калі заражаешся ў масцы, кавід часта працякае лягчэй. Медыкі зразумелі чаму

Першы раз я захварэла на кавід у канцы кастрычніка. Звязваю гэта з працай — я працую выкладчыкам у адной з мінскіх ВНУ, такім чынам кантактую з вялікай колькасцю людзей як уласна на працы, так і на шляху да яе. На жаль, у кастрычніку Мінск яшчэ не бачыў масачнага рэжыму.

Праз усё гэта я зразумела, што маю кавід, яшчэ да атрымання вынікаў тэста. Тое, першае, заражэнне адзначылася для мяне, акрамя агульных сімптомаў прастуды, незвычайна моцным адчуваннем слабасці, тыповай для гэтай хваробы.

У псіхалагічным плане гэта ўсё ўспрымаецца больш цяжка. Нават калі чакаеш кавіду, пасля ўсіх навін, што мы чулі пра гэты вірус за апошні год, прыняць тое, што ён ёсць і ў цябе, трохі складаней, чым прыняць звычайную прастуду.

З іншага боку, і кавід можна перанесці без ускладненняў, таму няма прычын хвалявацца пры добрым самаадчуванні. Але ж шмат нервуюцца родныя, і гэта цяжкім грузам кладзецца на стан наваспечанага кавідніка.

Першы кавід скончыўся для мяне амаль без ускладненняў. Было шмат незвычайнага, стрэс ад самаізаляцыі і чэргі ў паліклінічных калідорах па 4—5 гадзін. Але не бачу прычын на гэта скардзіцца, бо разумею, наколькі бескантрольная ўся тая сітуацыя, у якой мы апынуліся. У такі цяжкі для ўсяго свету і нашай краіны ў асаблівасці час мой досвед — далёка не самае горшае, што можа здарыцца.

Другі кавід, таксама пацверджаны тэстам, я атрымала ў сярэдзіне сакавіка. Звязваю яго з сямейнай традыцыяй сумесных абедаў і вячэраў раз на тыдзень (калі таксама маеце такія традыцыі, самы час ад іх пазбаўляцца!). Для мяне другая хвароба праходзіла больш цяжка, чым першая: высокая тэмпература на працягу двух тыдняў, сімптомы прастуды і, на развітанне, невялічкая левабаковая пнеўманія па тыпу «матавага шкла».

Са свайго досведу ведаю, што варта правільна сябе весці ў час самаізаляцыі.

Кавід — гэта не час для побытавых подзвігаў. Калі не маеце на іх энергіі, лепей скарыстацца, калі ёсць такая магчымасць, дастаўкай ежы і пакінуць ужо гэты пыл на паліцах да лепшых часоў.

Адпачывайце, чытайце кнігі і глядзіце фільмы, на якія раней не мелі часу, а яшчэ напішыце ўжо нарэшце палітвязням — дзякуючы такім сэрвісам, як vkletochku.org, гэта можна зрабіць не выходзячы з хаты.

Павялічыць

Лісты палітвязняў

І першы, і другі кавід выклікалі ў мяне падзенне працаздольнасці, сярод наступстваў таксама галавакружэнне і павышаная стамляльнасць. У першы раз дапамагалі аднавіцца ёга, медытацыя, вітаміны, дастатковая колькасць сну, зараз дзейнічаюць тыя ж метады.

Што датычыцца фізічнай і ментальнай нагрузкі, лічу, тут варта дзейнічаць у залежнасці ад свайго стану, але пры гэтым ні ў якім разе не спыняць актыўнасць. Не маеце энергіі на паўнавартасную трэніроўку? Зрабіце маленькі шпацыр або пашукайце ў інтэрнэце максімальна простыя комплексы фізічных практыкаванняў. Галоўнае — не губляць аптымізм.

І пасля першай, і пасля другой самаізаляцыі мяне непрыемна здзівіла колькасць людзей без масак у грамадскіх месцах. Вядома, гэтая гісторыя з кавідам доўжыцца ўжо працяглы час і ўсім цяжка. Але ж нашмат больш цяжка нашым цудоўным дактарам, і нашмат больш цяжка хворым на кавід у беларускіх шпіталях. Да таго ж, на свае вочы бачыла, як лёгка кавід перадаецца пры доўгім знаходжанні разам з інфіцыраваным у замкнёнай прасторы, нават пры нашэнні масак і захоўванні сацыяльнай дыстанцыі.

Таму, лічу, кожнаму з беларусаў варта сур’ёзна прааналізаваць свае паводзіны і падумаць пра тое, што можна зрабіць, каб знізіць рызыку для іншых і для сябе. Няхай наша сумленнае стаўленне да сваёй краіны ўключае ў сябе і сумленнае стаўленне да сваіх блізкіх.

Надзея Філіпчык

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31