Знайсці
08.04.2021 / 15:27

У «Экспабеле» замест Bigzz сёння адкрываецца «Гіпа»

На месцы першага гіпермаркета Bigzz у ГРЦ Expobel 8 красавіка адкрываецца «Гіпа», аднак крама пакуль без шыльды, піша Tut.by.

Павялічыць

Раней пісалася, што гіпермаркет адкрыецца з новым рытэйлерам у чэрвені, аднак у «Белвілесдэн» растлумачылі, чаму магазін з'явіўся раней.

— Мы зрабілі ўсё магчымае, каб у самыя кароткія тэрміны адкрыць прадуктовы магазін на месцы былога BIGZZ. Мы разумеем, як важна мець харчовую краму ў гандлёвым цэнтры, і мы забяспечым добры асартымент і сэрвіс. Але крама цяпер без імя і без шыльды. Бо зусім хутка, у чэрвені, мы адкрыем у гэтым жа будынку ў новай частцы цэнтра наш новы вялікі гіпермаркет «Гіпа», дзе ў поўнай меры выкарыстоўваецца і ў дачыненні ўсю нашу экспертызу. Мы ўжо пачалі рамонтныя работы. Шырокі асартымент гародніны і садавіны, вялікі фудкорт, пашыраная лінейка здаровага харчавання, шмат свежай выпечкі, мяса і рыбы чакае нашых гасцей, — распавёў прадстаўнік кампаніі «Белвілесдэн».

Плошча гіпермаркета складае 13 тысяч «квадратаў».

Bigzz працаваў у Expobel з 2005 года, і гэта быў першы беларускі гіпермаркет. У 2021 года крамы сеткі зачыніліся, кампанія рытэйлера пайшла на ліквідацыю.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30