Знайсці
08.04.2021 / 14:56РусŁacБел

У Слуцку маладзёны выбівалі ў школьніка доўг за разбіты смартфон з дапамогай пісталета

Увечары 3 красавіка ў цэнтры Слуцка стралялі: двое хлопцаў спрабавалі такім чынам «выбіць» доўг у старшакласніка. Апошні сур'ёзна не пацярпеў, але распавёў пра здарэнне бацькам, тыя звярнуліся ў міліцыю, паведамляе Tut.by са спасылкай на міліцыю.

Tut.by

Канфлікт паміж 18-гадовым хлопцам і 15-гадовым школьнікам пачаўся пасля Новага года: малодшы заступіўся за сваю сястру, па віне якой старэйшы разбіў свой смартфон. Школьнік прапанаваў часткова пакрыць шкоду, але праз месяц.

Тэрмін скончыўся, а грошы хлопец так і не вярнуў. У выніку ўладальнік разбітага смартфона, заручыўшыся падтрымкай 17-гадовага таварыша, пайшоў да бацькоў даўжніка і запатрабаваў у іх суму, якая ўдвая перавышала ранейшую. Дарослыя адмовілі яму і папярэдзілі, што паведамяць аб вымагальніцтве ў міліцыю.

Пасля гэтага юнакі адважыліся на крайнія меры: у ход пусцілі пнеўматычны пісталет, стрэліўшы некалькі разоў у паветра і па нагах школьніка.

Маладых людзей затрымалі і распачалі крымінальную справу за прымус да выканання абавязацельстваў, здзейсненае групай асоб з ужываннем гвалту, не небяспечнага для жыцця або здароўя (ч. 2 арт. 384 КК) — ім пагражае ад двух да шасці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930