Знайсці
08.04.2021 / 14:31

За ўдзел у шпацыры з БЧБ-парасонам дзяўчыне далі 25 сутак

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна судзяць затрыманых учора ў Прылуцкай Слабадзе сям’ю Міхайлавых пасля ператрусу.

Як учора заявіла мінская міліцыя, затрыманыя з’яўляюцца «актыўнымі ўдзельнікі флэшмобу, арганізаванага на праспекце Пераможцаў», а «падчас санкцыянаванага агляду домаўладання [сям’і Міхайлавых] выяўленая атрыбутыка, якая асацыюецца з пратэснай», паведамляе spring96.org.

Адразу суддзя Вікторыя Шабуня судзіла па ч. 3 арт. 24.23 КаАП 30-гадовую актывістку Юлію Міхайлаву.

Па пратаколе, дзяўчына 6 красавіка з 18:05 па 18:20 прыняла ўдзел у несанкцыянаваным шэсці на праспекце Пераможцаў у групе грамадзян з дзесяці чалавек «з мэтай выказвання свайго грамадска-палітычнага настроя». Па пратаколе, Юлія трымала БЧБ-парасон і крычала «Жыве Беларусь!». У якасці доказаў яе віны на судзе прадаставілі фота Tut.by.

Дзяўчына на судзе пацвердзіла, што яна шпацыравала па праспекце ў той дзень, але з белым парасонам. Па яе словах, яна нічога не выкрыквала, нічым не махала і нічога не выказвала. Юлія распавяла, што пасля затрымання сілавікі на яе крычалі і пагражалі — аказавалі псіхалагічны ціск.

У выніку, Шабуня асудзіла Юлію Міхайлаву на 25 сутак арышту.

Чакаюцца суды над яе братам Пятром і маці Таццянай. Старэйшую сястру Лілію ўчора вызвалілі, бо ў яе непаўнагадовыя дзеці.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30