Знайсці
08.04.2021 / 12:45РусŁacБел

Дэпутат Мамайка пра катаванне хлоркай у камерах: Калі прымяненне спецсродкаў выходзіць за прававое поле, павінна давацца ацэнка

Людзі, якія нядаўна выйшлі з сутак, расказваюць пра новую хвалю катаванняў у ізалятарах. На Акрэсціна ў камеры залівалі хлорку, у Жодзіне некаторых мужчын ставілі на расцяжку і збівалі.

Чытайце:

Старшыня БСДП Барысаў выйшаў пасля 15 сутак: На Акрэсціна людзей труцяць хлёркай, у камеры Казлова ў хлопцаў былі апёкі

«У Жодзіне адвялі ў душавую і сталі дубасіць. А пры вызваленні міліцыянер сказаў: «Давайце яму дубінку ў сраку засунем»

«Ад раніцы камеру залілі хлоркай. Цяпер там робяць так кожную раніцу». Прадпрымальнік расказаў, як яго 15 сутак ламалі

Ці будуць неяк на гэтыя факты рэагаваць дэпутаты? Што яны думаюць пра такія метады «перавыхавання»?

«Наша Ніва» дазванілася да дэпутата Івана Мамайкі, былога начальніка стаўбцоўскай міліцыі.

Фота Надзеі Бужан

«Да мяне ніхто асабіста не звяртаўся па гэтым пытанні, — кажа Мамайка. — З тым, што хвалюе маю акругу, я стараюся разбірацца. Прасілі, напрыклад, адрэагаваць на выпадак, калі чалавек нібыта памёр ад пабояў. Пра гэта пісалі ў тэлеграм-каналах. Сталі разбірацца — аказалася фэйк.

Таму я даволі асцярожна падыходжу да ўсіх такіх зваротаў. Калі ёсць выпадак, павінны ж быць нейкія сведчанні — заява чалавека, медыцынскі агляд, — таму што цялесныя пашкоджанні так проста не сыходзяць, — рашэнне экспертызы пра тое, як гэтыя пашкоджанні былі атрыманыя. Вы ж разумееце, што ёсць крымінальна-прававыя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі пэўных органаў.

Мы ўсе павінны працаваць у пэўным прававым полі. Ёсць нормы, у якім разе прымяняецца фізічная сіла ці спецыяльныя сродкі. Калі гэта прымяненне выходзіць за прававое поле, павінна давацца ацэнка. Але ўсё павінна быць у рамках закона. Калі выходзіць за яго ці з аднаго, ці з другога боку, гэта прывядзе да хаосу. А ў любым грамадстве хаос недапушчальны».

Іван Мамайка дадаў, што звяртацца да дэпутатаў можна падчас прыёму грамадзян ці прамой тэлефоннай лініі, таксама можна адпраўляць звароты праз электронную пошту — адрасы ёсць на сайце Палаты прадстаўнікоў.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031