Знайсці
08.04.2021 / 12:35РусŁacБел

У Слоніме хлопец аформіў аўтамабіль у «апазіцыйных» колерах — і атрымаў суткі, а машыну канфіскавалі

Пра выпадак паведаміла гродзенская абласная міліцыя.

У Слоніме 31-гадовы мужчына аформіў свой аўтамабіль, па словах міліцыі, у апазіцыйных танах — на капоце размясціў налепку з гербам «Пагоня», на чырвоны дах нанёс дзве белыя паласы.

grodno.mvd.gov.by

Яго затрымалі на трасе М11.

Паводле міліцыі, улічваючы, што падобная сімволіка выкарыстоўваецца пры правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, а таксама канкрэтныя абставіны ў дадзенай сітуацыі (яго дзеянні расцэненыя як пікет) у дачыненні да мужчыны быў складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

У выніку — арышт 7 сутак, а аўтамабіль, як прылада здзяйснення правапарушэння, канфіскаваны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031