Знайсці
08.04.2021 / 12:25РусŁacБел

Беларусы запусцілі сэрвіс, які выяўляе бессімптомную пнеўманію

Беларускі стартап Covid-Ray сумесна з воблачным правайдарам IBA Cloud запусціў сэрвіс, які здольны выявіць бессімптомную пнеўманію на аснове лічбавага здымка. Дакладнасць папярэдняга дыягназу — каля 91%. Пра гэта Dev.by распавялі ў IBA.

covidray.online

Сэрвіс выяўляе запаленне лёгкіх на аснове рэнтгенаграмы. Для гэтага на сайце трэба загрузіць лічбавы здымак, пасля чаго сістэма яго прааналізуе. Штучны інтэлект на аснове 250 тысяч здымкаў вызначае статус — норма, пнеўманія або іншая паталогія.

Вывучэнне аднаго малюнка лёгкіх займае долі секунды. Па кожнай версіі прыводзіцца імавернасць у працэнтах. Вынік можна захаваць, раздрукаваць і паказаць доктару для пастаноўкі канчатковага дыягназу. Медустановы ў сваю чаргу могуць аўтаматызаваць апрацоўку рэнтгенаграм.

Covid-Ray ужо карыстаюцца беларускія і замежныя медустановы.

— Сэрвіс не можа цалкам замяніць дактароў, аднак закліканы павысіць дакладнасць іх дыягностыкі. Цяпер рэнтгенолагі ў паліклініках праглядаюць па 100-150 здымкаў у дзень. Пры такой нагрузцы прадказальна можа зніжацца якасць працы. У адрозненне ад людзей, нейрасеткі не стамляюцца і забяспечваюць высокую дакладнасць апрацоўкі кожнага малюнка.

Сэрвіс практычна не дапускае падманна-адмоўных вынікаў. Калі ў пацыента нешта не так з лёгкімі — ён гэта заўважыць, — адзначаюць распрацоўшчыкі Covid-Ray.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930