Знайсці
08.04.2021 / 12:06

Мікола Ермаловіч, які вярнуў беларусам ВКЛ. Новы нумар «Нашай гісторыі» і дзе яго купіць

Цэнтральная тэма нумара — біяграфія Міколы Ермаловіча, які вярнуў беларусам ВКЛ. «Жыццё як бы асобна» — калі ты маеш зрок мінус дваццаць сем дыёптрыяў.

Павялічыць

У вельмі моцным свежым нумары «Нашай гісторыі» (3/2021) таксама:

— Містыфікацыя прафесара Кацара.

— Бортнікі. Сакрэты збору мёду дзікіх пчол заўсёды перадаваліся ад бацькі да сына. Сёння ў Беларусі застаецца тры сотні такіх утаямнічаных.

— Нацыянальная геаграфія: магілёўскае барока. Падміколле.

— Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?

— У рубрыцы «Пра-Свет»: Бельгія: краіна па інтарэсах.

— У «Нашай страве»: мідыі ў віне ці піве.

— У рубрыцы «Гісторыі кахання»: Эма Дарвін. Жанчына са звышмоцнага фаянсу. Піша Святлана Воцінава.

— У рубрыцы «Біяграфіі»: Папялушка Яніна Жаймо. Усё маленькае — ядавітае.

— Чэшскі Рай. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы.

— Жорсткія рэаліі. Піянерлагеры, калі валіўся СССР.

— У рубрыцы «Спадчына»: «Цвіце ядловец у бары…»

— «Я з цеплынёй узгадваю Сувораўскую вучэльню»… Горад Глыбокае, Замкавая вуліца… «Усё мінецца, а праўда застанецца»… «Адзін брат у Парыжы, другі — у Краснаярскім краі. Абодва марылі пра вяртанне ў Жухаўцы»…

Сярод аўтараў нумара — Святлана Воцінава, Алег Дзьячкоў, Андрэй Скурко, Андрусь Унучак, Таццяна Барысік, Сяргей Грунтоў, Зміцер Скварчэўскі, Алесь Белы, Іван Восіпаў, Маргарыта Тарайкевіч.

Павялічыць

Мы будзем прадаваць у Мінску свежы нумар «Нашай гісторыі» два дні па нашым рэдакцыйным адрасе Энгельса, 34а (гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі»):

  • у пятніцу, 9 красавіка, з 14:00 да 20:00
  • у суботу, 10 красавіка, з 10:00 да 18:00.

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам.

Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплату карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы (таксама выйшлі свежыя нумары) будзем прадаваць па 2,5 рублі за нумар.

Прыйдзіце і купіце часопіс — для сябе і для сваякоў, суседзяў, сяброў, калег па працы. Нумар цудоўны, адзін з наймацнейшых, чакаем вас, не пашкадуеце. 

Павялічыць

Павялічыць

У нас можна будзе купіць як новы нумар, так і некаторыя ранейшыя.

Апроч таго, часопісы можна набыць у кнігарнях, у некаторых супермаркетах, на некаторых поштах і ў прыватных распаўсюднікаў. 

Мінск

  • «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
  • Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
  • «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
  • «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

Анлайн праз Mmkut.byKniganosha.byHalijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня». 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10) ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

На май-чэрвень: падпісны індэкс 00469. З другога паўгоддзя «Нашу гісторыю» выкідаюць з «Белпошты», таму мы запусцім уласную сістэму падпіскі

Падобная схема дзейнічала ў 2006—2008, калі «Нашу Ніву» выкінулі з кіёскаў і падпіскі.

Калі вы хочаце атрымліваць часопісы (пачынаючы з №7, ад ліпеня), проста зараз перайдзіце па спасылцы і запоўніце гугл-анкету з кантактнымі звесткамі. Трэба ўказаць імя, адрас дастаўкі і тэлефон. Пакуль плаціць нічога не трэба — гэтыя звесткі патрэбныя нам, каб разлічыць наклад наступных нумароў.

Бліжэй да ліпеня запрацуе сайт «Наша крама» (nashakrama.by), на якім можна будзе аплаціць падпіску на любы з часопісаў цалкам на другое паўгоддзе ці на любы з месяцаў. На другое паўгоддзе кошт «Нашай гісторыі» па падпісцы будзе складаць 7 рублёў за нумар (35 рублёў, калі падпісваецеся адразу на паўгода), кошт «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» — па 3 рублі (15 рублёў, калі падпісваецеся адразу на паўгода).

Калі наш сайт запрацуе, мы нагадаем вам, што ўжо можна аформіць падпіску.

У мяне ўжо аформленая падпіска «Белпошты» на красавік-чэрвень. Я атрымаю часопісы?

Так, «Белпошта» абяцае дастаўляць часопісы да канца паўгоддзя.

Ок, з ліпеня падпішуся ў вас, а што рабіць з маем і чэрвенем?

На гэтыя месяцы яшчэ можна падпісацца праз «Белпошту». Вось інструкцыя. На май і чэрвень вы яшчэ зможаце падпісаць людзей у турмах. 

Ці можна на другое паўгоддзе падпісаць вязняў?

Не, гэта немагчыма. Часопіс ім можна будзе перадаваць толькі праз адваката, са згоды следчага. Але на май-чэрвень часопіс ім яшчэ будзе даходзіць праз падпіску.

І яшчэ раз. Што мне рабіць проста зараз?

1) Перш за ўсё зарэгіструйце сябе і іншых людзей, каго вы хочаце падпісаць, у нашай базе падпісчыкаў.

2) Думайце, дзе набудзеце круты №3 «Нашай Гісторыі» з Міколам Ермаловічам на вокладцы! Ён ужо ёсць у продажы.

Павялічыць

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30