Знайсці
08.04.2021 / 09:19

«Ну хто такі Галусцян?» Саладуха пракаментаваў адмову артыстаў ехаць на «Славянскі базар»

Міхаіл Галусцян, Аляксандр Іваноў і група «Ронда», украінская спявачка Maruv, Наташа Каралёва і некалькі ўкраінскіх вядучых адмовіліся ехаць сёлета на «Славянскі базар». Карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» пацікавіўся планамі Аляксандра Саладухі і папрасіў пракаментаваць сітуацыю вакол фестывалю ў Віцебску.

Ён са смехам успрымае інфармацыю аб тым, што некаторыя артысты адмаўляюцца ад удзелу ў праекце.

— Ну хай адмаўляюцца, хай сядзяць дома. Мора артыстаў, якія будуць жадаць туды ехаць. А хто адмовіўся? Кіркораў, Лявонцьеў, Міхайлаў? Ну хто такі Галусцян? Смешна. Шыкоўны фестываль, адзін з лепшых у Еўропе і ў свеце. Ды ўсё будзе ў гэтым годзе супер. Калі ўжо ў тым годзе ў пандэмію прайшоў фестываль, то і юбілейны трыццаты сам бог загадаў правесці годна. Усё будзе выдатна, — упэўнены артыст.

На думку Саладухі, адмовіцца ад удзелу — права кожнага з гэтых людзей:

— Хай дома сядзяць. Я не думаю, што з-за іх усё абрынецца. Я разумею, гучалі б імёны артыстаў першай велічыні, можна было б плячыма паціснуць, а так толькі ўсмешку ў мяне выклікае ўсё гэта.

Чытайце таксама: Следам за Галусцянам і Івановым ад «Славянскага базару» адмовілася Maruv

Расійская спявачка Наташа Каралёва не будзе ўдзельнічаць у «Славянскім базары»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30