Знайсці
08.04.2021 / 08:04РусŁacБел

Жыхара Маладзечна будуць судзіць за абразу Лукашэнкі і Ярмошынай

39-гадовага маладзечанца абвінавачваюць у абразе службовых асоб і распальванні сацыяльнай варожасьці, паведамляе «Рэгіянальная газета» са спасылкай на СК вобласці.

rh.by

Зазначаецца, што ў кастрычніку 2020 года мужчына пакінуў у тэлеграм-канале каментарыі, якія следства расцаніла як абразу прэзідэнта Беларусі, старшыні ЦВК і супрацоўнікаў міліцыі. Каментарыі ўтрымлівалі ненарматыўную лексіку.

Таксама маладзечанец пакінуў у тэлеграм-чаце паведамленне, якое лінгвістычная экспертыза расцаніла як выказванне пабуджальнага характару, што заклікае да гвалтоўных дзеянняў да супрацоўнікаў міліцыі.

Дзеянні мужчыны кваліфікавалі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

— частка 1 артыкула 130 (Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці да супрацоўнікаў міліцыі);

— частка 1 артыкула 368 (Публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);

— артыкул 369 (Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Ён часткова прызнаў віну і сказаў, што напісаў паведамленні на эмоцыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930