Знайсці
08.04.2021 / 07:46РусŁacБел

Twitter збіраўся купіць Clubhouse

У апошнія месяцы Twitter вёў перамовы аб куплі сацыяльнай сеткі Сlubhouse, паведаміў Bloomberg.

Бакі абмяркоўвалі кошт кампаніі ў раёне $4 млрд. Аднак цяпер перамовы не вядуцца, і пакуль незразумела, чаму абмеркаванне спынілася.

У аўторак, 6 красавіка, Bloomberg са спасылкай на крыніцы паведамляў, што Clubhouse вядзе перамовы па пытанні прыцягнення сродкаў, прычым, пра якія сумы ішла гаворка і хто мог бы выступіць інвестарам, не паведамлялася.

Clubhouse — маладая сацыяльная сетка, якая была запушчана ў 2020 годзе. Камунікацыя ў ёй адбываецца праз аўдыячаты. Трапіць у дадатак можна альбо праз запрашэнне ад карыстальніка сацыяльнай сеткі, альбо дачакаўшыся сваёй чаргі на рэгістрацыю.

У лютым Clubhouse стаў трэцім дадаткам па колькасці загрузак пасля WhatsАpp і Facebook. Да сярэдзіны сакавіка колькасць загрузак Clubhouse ў свеце склала 12,7 млн.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера