Знайсці
07.04.2021 / 20:53РусŁacБел

Амерыканская армія пратэсціруе ўласную вакцыну ад кавіду

Армія ЗША пачне іспыты на дарослых валанцёрах вакцыны ад кавіду, здольнай, па словах навукоўцаў, абараніць ад розных штамаў хваробы.

Фота Depositphotos.com

Выпрабаванні пройдуць у Армейскім навукова-даследчым інстытуце імя Уолтэра Рыда, які і распрацаваў вакцыну.

Першапачатковыя вынікі тэсціравання з’явяцца ў сярэдзіне лета. Калі яны будуць станоўчымі, распрацоўшчыкі вакцыны плануюць падключыць да працы над ёй фармацэўтычную кампанію, паведамляе The Wall Street Journal.

Навукоўцы кажуць, што іх вакцына паказала добрыя вынікі падчас выпрабаванняў на малпах, якіх спрабавалі заразіць кавідам.

Таксама ёсць надзея, што армейская вакцына можа абараняць ад новых і больш заразных штамаў віруса, напрыклад, ад брытанскага і паўднёваафрыканскага. Мяркуецца, што гэту прышчэпку можна будзе рабіць людзям, якія ўжо атрымалі зарэгістраваную вакцыну, каб зрабіць іх імунітэт яшчэ мацнейшым.

Навукоўцы з Інстытута імя Уолтэра Рыда стварылі сваю вакцыну шляхам перамяшчэння копіі шыпавага бялка з паверхні віруса SARS-CoV-2 на іншы бялок — ферытын. Ферытын утварае шматбаковыя сферычныя структуры, якія па сваёй форме нагадваюць часціцы каранавіруса. Мэта гэтага — справакаваць імунны адказ, які можа ў будучыні дапамагчы прадухіліць заражэнне кавідам.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930