Знайсці
07.04.2021 / 21:15РусŁacБел

На Netflix выйдзе серыял, прадзюсарамі якога сталі прынц Гары і Меган Маркл

Стрымінгавы сэрвіс Netflix анансаваў выхад дакументальнага серыяла, які стане першым прадзюсарскім вопытам Гары і Меган.

Фота Wikimedia Commons

Дакументальны праект «Сэрца непакорных» («Heart of Invictus») распавядзе пра ўдзельнікаў «Гульняў непакорных» (Invictus Games), якія адбудуцца ў Гаазе ў 2022 годзе.

Прынц Гары заснаваў «Гульні непакорных» у 2014 годзе. Гэта міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы для ваенных, якія сталі інвалідамі. Спаборніцтвы ўключаюць у сябе веславанне, баскетбол на вазках і валейбол седзячы.

У цэнтры сюжэта — жыццё спартсменаў, якія раней былі ваеннымі, падчас падрыхтоўкі да спаборніцтваў.

Прынц Гары будзе выконваць абавязкі прадзюсара, а таксама з’явіцца ў некаторых сцэнах серыяла, паведамляе CNN.

Здымкай серыяла займаецца прадзюсарскі цэнтр Archewell сумесна з відэасэрвісам Netflix. Над праектам таксама працуюць рэжысёр Арланда фон Айзіндэль і прадзюсарка Джаана Натасегара.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930