Знайсці
07.04.2021 / 16:34РусŁacБел

Праўкі ў закон аб адключэнні інтэрнэту разглядаюць дэпутаты з аграрнай камісіі. Здагадайцеся чаму

У закон «Аб электрасувязі» збіраюцца ўнесці папраўкі. Напрыклад, узаконіць адключэнне інтэрнэту па рашэнні ААЦ (аператары сувязі пры гэтым не абавязаны будуць кампенсаваць страты карыстальнікам). 2 красавіка дэпутаты прынялі папраўкі ў першым чытанні.

Thomas Jensen, Unsplash

Цікава, што законапраект знаходзіцца на разглядзе ў камісіі па… аграрнай палітыцы. Адказны дэпутат, Мікалай Шаўчук, — былы старшыня Полацкага райвыканкама. Да таго як стаць чыноўнікам, ён працаваў загадчыкам машыннага двара, галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса.

Раней гэта камісія разглядала законы, якія якраз адпавядаюць яе кірунку, — пра селекцыю і насенняводства сельскагаспадарчых раслін, ветэрынарную дзейнасць. Чаму ж пытанні электрасувязі даручылі аграрнікам?

«У нас часам трапляюцца такія парадаксальныя рэчы. Гэта абумоўлена тым, каб больш-менш раўнамерна па камісіях размяркоўваць законапраекты. А то бываюць перакосы — у адной камісіі 10-15 законапраектаў, а ў іншай зусім нічога няма, — патлумачылі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

— Хоць у кожнай камісіі і ёсць свае кампетэнцыі, у прынцыпе любы дэпутат павінен працаваць аднолькава над любым законам. Таму не абавязкова, каб размеркаванне законаў дакладна адпавядала найменню камісіі. Асабліва часта такое бывае з законамі аб ратыфікацыі дамоў».

У прэс-службе дадалі, што многія папраўкі ў закон распрацоўваліся даўно, і гэтым займаўся іншы блок дэпутатаў — адказных за прамысловасць, паліўна-энергетычны комплекс, транспарт і сувязь.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031