Знайсці
07.04.2021 / 15:10РусŁacБел

«Помста за іншадумства». Мастакі суполкі «Пагоня» выступілі ў падтрымку зняволенага Алеся Пушкіна

Сябры мастацкай суполкі «Пагоня» выступілі са зваротам у абарону свайго калегі Алеся Пушкіна. Ад 30 сакавіка ён знаходзіцца пад вартай у гродзенскім ізалятары і абвінавачаны ў «распальванні варожасці і рэабілітацыі нацызму» сваёй творчасцю.

Радыё Свабода

Падставай для крымінальнай справы стала карціна мастака, прысвечаная ўдзельніку антысавецкага паваеннага падполля Яўгену Жыхару. У сярэдзіне сакавіка праца экспанавалася на выставе ў «Цэнтры гарадскога жыцця», нагадвае Радыё Свабода.

«Мы, сябры творчага аб’яднання «Пагоня», абураныя затрыманнем нашага паплечніка, вядомага мастака Алеся Пушкіна. Гэта таленавіты творца, які зрабіў істотны ўнёсак у развіццё культуры і мастацтва Беларусі. Ім напісаныя дзясяткі жывапісных твораў, прысвечаных роднай зямлі, яе гісторыі. Ён выканаў роспісы шэрагу праваслаўных і каталіцкіх храмаў, удзельнічаў у рэстаўрацыі касцёла Святога Станіслава ў Магілёве і стварэнні там вялікага жывапіснага пано. Так, мастак вядомы сваёй нонканфармісцкай грамадзянскай пазіцыяй, але хіба іншадумства — гэта нагода да крымінальнай справы?»— задаюцца пытаннем аўтары ліста.

Яны лічаць, што пераслед Алеся Пушкіна сведчыць пра тое, што ў Беларусі перастала дзейнічаць фундаментальнае гуманітарнае права — права на творчасць, канстатуюць калегі мастака.

«Ну дык тады трэба завочна прыцягваць да адказнасці і забараняць творы пралетарскага пісьменніка Максіма Горкага, якія вывучаюцца ў нашых школах і ВНУ. У сваім рамане «Маці» класік сацрэалізму апявае «экстрэміста», змагара з законнай расійскай уладай… Мы лічым нагоду, агучаную для крымінальнай справы супраць Алеся Пушкіна, незаконнай. Ягонае зняволенне груба парушае канстытуцыйныя правы грамадзяніна, чалавека, творцы. Патрабуем спыніць пераслед нашага паплечніка, які ўспрымаем помстай уладаў за яго іншадумства, незалежную грамадзянскую пазіцыю», — адзначаецца ў заяве суполкі «Пагоня».

Алеся Пушкіна прызналі палітвязнем

Мастак Алесь Пушкін: Міністр замежных спраў Украіны ўгаворваў застацца, але я не з тых, хто бяжыць за мяжу

Ужо двойчы судзілі па крыміналках — за перакрэслены сцяг БССР і гной для Лукашэнкі. Хто такі Алесь Пушкін?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930