Знайсці
07.04.2021 / 14:27РусŁacБел

Вакцынацыя: краіны ЕС дасягнуць калектыўнага імунітэту ў ліпені, ЗША — у чэрвені

У Злучаных Штатах у апошнія дні штодзённа прышчапляюць больш за 3 мільёны чалавек. У Еўрасаюзе ў гэтым месяцы атрымаюць 100 мільёнаў доз вакцын.

Калектыўны імунітэт у папуляцыі выпрацоўваецца, калі на хваробу непаддатныя 70-85% насельніцтва. Пасля гэтага вірус пачынае згасаць, упіраючыся ў нябачны бар'ер: вакол носьбітаў застаецца замала патэнцыйных пераносчыкаў.

На сёння ў ЗША як мінімум адну дозу вакцыны атрымалі 32% насельніцтва, у Літве — 15%, у Польшчы і Нямеччыне — 12%. На думку еўракамісара па пытаннях прамысловасці Т'еры Брэтона, які ў Еўракамісіі адказвае за пытанні вытворчасці вакцын ад кавіду, у краінах ЕС, з улікам росту тэмпу вакцынацыі, калектыўны імунітэт будзе дасягнуты ў сярэдзіне ліпеня, піша «Монд». У ЗША гэта здарыцца на месяц-паўтара раней.

Расія па тэмпах вакцынацыі адстае ад краін Еўрасаюза. На сёння там прышчапілі менш за 6% насельніцтва.

Беларусь жа толькі-толькі распачала вакцынацыю, прышчэпку пакуль атрымалі менш за 1% людзей, пераважна медыкі. Па тэмпе вакцынацыі нас пакуль нязначна апераджаюць Малдова і Украіна. Беларусь атрымала партыі вакцыны ад Расіі і Кітая, тады як нашы паўднёвыя суседзі — ад Еўрасаюза.

Сусветныя лідары па вакцынацыі, статыстыка «Уол-стрыт джорнал:

Беларусь пакуль — у нізе табліцы:

Беларуская ахова здароўя звязвае надзеі з разлівам Sputnik V на мясцовых вытворчых магутнасцях, пастаўкі з якіх маюць пачацца на наступным тыдні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930