Знайсці
07.04.2021 / 12:36РусŁacБел

Берасцеец напісаў на будынку цытату з малітвы — і атрымаў месяц арышту

У Брэсце суд 7 красавіка вынес прысуд 32-гадоваму Андрэю Леванюку за цытату з малітвы «Ойча наш» на фасадзе жылога дома. Суддзя пагадзілася з довадамі боку абвінавачвання, прысуд — месяц арышту, паведамляе Tut.by са спасылкай на spring96.org.

spring96.org

13 лютага гэтага года на фасадзе дома па вуліцы Вішнёва ў Брэсце з'явіўся надпіс фарбай чырвонага колеру «Но избави нас от лукавого» з малітвы «Ойча наш». Чалавека, які зрабіў гэты надпіс, затрымалі. Ім аказаўся 32-гадовы жыхар Брэста Андрэй Леванюк.

26 лютага яго асудзілі на «суткі» па арт. 23. 34 КаАП, палічыўшы надпіс пікетаваннем. Неўзабаве рашэнне было адменена ў сувязі з завядзеннем крымінальнай справы па арт. 341 (Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці) КК Беларусі. Следства і пракуратура палічылі, што надпіс быў зроблены «ў мэтах дэманстрацыі незадаволенасці вынікамі выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», а надпіс з'яўляецца «цынічным» і пацягнуў «пагаршэнне эстэтычнага ўспрымання будынка».

ЖЭС ацаніў шкоду ў 51 рубель 99 капеек. Абвінавачаны кампенсаваў яго яшчэ падчас папярэдняга расследавання.

У судзе абвінавачаны Андрэй Леванюк пагадзіўся з тым, што надпіс пакінуў менавіта ён. Але ён адзначыў, што не згодны з паняццем «пашкоджанне маёмасці», таму што маёмасць неаднаразова «пашкоджвалася» да яго — ужо былі надпісы і іншыя выявы. Са слоў мужчыны, у сувязі з гэтым ЖКГ усё ж давялося перафарбаваць будынак. Мужчына выказаў здзіўленне з нагоды таго, наколькі цынічным можа быць радок з малітвы.

Суддзя прысудзіў хлопца да месяца арышту. Такое пакаранне і прасіў пракурор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930