Знайсці
06.04.2021 / 14:22РусŁacБел

Яшчэ адзін танкер сеў на мель у Суэцкім канале, але яго хутка выцягнулі

Яшчэ адзін танкер сеў на мель на поўдні Суэцкага канала, дзе нядаўна аднавіўся рух, паведамляюць СМІ.

Танкер сеў на мель на поўдні Суэцкага канала, амаль перагарадзіўшы яго, але судна ўдалося выцягнуць.

«Сапраўды, судна трохі села на мель, але інцыдэнт вычарпаны», — заявіла ria.ru крыніца ў адказ на пытанне аб тым, ці ёсць праблемы з танкерам Minerva Nike пад сцягам Грэцыі.

***

Нагадаем, што 23 сакавіка ў Суэцкім канале сеў на мель кантэйнеравоз «Ever given». Работы па разблакіроўцы цягнуліся некалькі дзён, а ў чарзе стаяла больш за 400 судоў. Страты сусветнага гандлю ацэньваліся ў 9 млрд даляраў у дзень.

Суэцкі канал у Егіпце даўжынёй 193 кіламетры злучае Міжземнае і Чырвонае мора. Гэта адзін з найважнейшых гандлёвых шляхоў у свеце, праз яго праходзіць каля 10% міжнароднага гандлю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930