Макей: Беларусь мае намер закрыць свае пасольствы ў шэрагу краін
Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках нарады ў Лукашэнкі па аптымізацыі сеткі беларускіх замежных устаноў, піша БелТА.
«Як мінімум у некалькіх краінах свету мы закрыем нашы пасольствы — там, дзе мы бачым, што на працягу доўгага перыяду іх праца не прыносіць патрэбнай знешнеэканамічнай аддачы», — заявіў Уладзімір Макей.
«Але мы ўдзелім ўвагу пашырэнню нашай прысутнасці ў перспектыўных з нашага пункту гледжання рэгіёнах, аб чым неаднаразова казаў Аляксандр Лукашэнка», — заўважыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Лукашэнка: Няма неабходнасці трымаць палітычных дарадцаў у краінах, якія замарозілі з намі кантакты і вядуць дэструктыўную дзейнасць
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стала вядома, колькі ў Мінску прагаласавала за Пуціна
 4
«У Латушкі на мяне крыўда. А я адстойваю сваё меркаванне». Душэўная гутарка з Вольгай Кавальковай — пра палітыку, сюжэт на БТ і тындар
 20
Як змяніліся тэрміны і цэны на дастаўку грузаў з Еўропы ў Беларусь пасля закрыцця двух пунктаў пропуску?
З’явіліся доказы таго, што на выбарах у Расіі перапісваліся пратаколы — як галасы Даванкова перакідвалі Пуціну
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера