Знайсці
06.04.2021 / 12:29РусŁacБел

Фонд культурнай салідарнасці прапанаваў, каб беларусы выступілі на Еўрабачанні ў якасці гасцей

Фонд культурнай салідарнасці прапанаваў арганізатарам «Еўрабачання» запрасіць беларускіх артыстаў у якасці музычных гасцей на сёлетняе шоу у Ратэрдаме, напісаў у сваім фэйсбуку кіраўнік фонда Сяргей Будкін.

«З улікам пажаданняў слухачоў і ў выніку абмеркаванняў у нашай камандзе мы прыйшлі да высновы, што самым удалым варыянтам будзе сумесны выступ ужо вядомых прыхільнікам конкурсу Naviband (удзельнікі ад Беларусі ў 2017) і VAL (меркаваныя ўдзельнікі ад Беларусі ў 2020) разам з опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук.

Песня, якую гатовыя выканаць артысты, завецца «Love Shine a Light». Пасля таго, як Вялікабрытанія перамагла з ёй на «Еўрабачанні-1997», яна стала гімнам аб’яднання музычнай Еўропы.

Нагадаем, што Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) выключыў Беларусь з конкурсу, у Ратэрдам павінна была адправіцца група «Галасы ЗМеста». Яе песні ЕВС палічыў палітычнымі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера