Знайсці
06.04.2021 / 11:17РусŁacБел

У Дубаі загінуў заснавальнік «Царскага золата»: сутыкнуўся ў паветры з іншым парашутыстам

Падчас адпачынку ў ААЭ загінуў беларускі бізнэсовец Павел Карагін. Гэтую інфармацыю пацвердзілі Tut.by яго сваякі і калегі. У верасні 2020 года ён адзначыў 45-годдзе.

Фота прадстаўлена сям'ёй Паўла Карагіна

Трагедыя адбылася 30 сакавіка ў Дубаі, дзе Карагін знаходзіўся з сям'ёй на адпачынку.

— Павел займаўся парашутным спортам больш за 20 гадоў. У той фатальны дзень ён скакаў з міжнароднай камандай у цэнтры парашутнага спорту Skydive Dubai Desert. Па няшчасным збегу абставін адбылося сутыкненне парашутыстаў у паветры. Паўлу не хапала часу і вышыні, каб раскрыць запасны парашут, — распавялі калегі Карагіна.

Павел Карагін шырока вядомы ў ювелірным бізнэсе. Ён быў заснавальнікам і ўладальнікам сетак «Царскае золата», «Залатая мара» і «Стайм». У 2020 годзе ён выйшаў з гэтага бізнэсу і стаў рэалізоўваць сябе ў іншых праектах.

У Паўла засталіся жонка і трое дзяцей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031