Знайсці
06.04.2021 / 10:04

«Даверу да гэтай краіны няма». Украіна не будзе адпраўляць членаў кантактнай групы на перамовы ў Мінск

Украінская дэлегацыя ў трохбаковай кантактнай групе пасля адмены каранціну не будзе наведваць Мінск. Яна мае намер шукаць іншую перамоўную пляцоўку. Пра гэта ў эфіры праграмы «Свабода слова» на тэлеканале ICTV заявіў віцэ-прэм'ер-міністр — міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Аляксей Рэзнікаў.

Павялічыць

ukrinform.ua

— Мы катэгарычна паведамілі, што не будзем удзельнічаць у пасяджэннях трохбаковай кантактнай групы, калі раптам завершыцца каранцін і будзе прапанавана працягнуць гэтыя кансультацыі, як раней, непасрэдна ў Мінску. Мы патлумачылі, што ўкраінская дэлегацыя не будзе накіроўваць сваіх сябраў дэлегацыі ў Мінск для сустрэч у рэальным жыцці, усё роўна прыйдзецца шукаць іншую краіну, іншы горад — цытуе Рэзнікава «Укрінформ».

Рэзнікаў патлумачыў гэта тым, што цяпер Беларусь знаходзіцца пад уплывам Расійскай Федэрацыі, а таму даверу да гэтай краіны няма.

Цяпер у сувязі з каранціннымі абмежаваннямі пасяджэнні кантактнай групы праходзяць у рэжыме відэаканферэнцый.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30