Знайсці
06.04.2021 / 08:44РусŁacБел

«У планах няма»: міністр Карпенка пракаментаваў інфармацыю пра закрыццё ліцэяў

Учора ў сацсетках з'явілася інфармацыя, што ў Беларусі не будуць ажыццяўляць набор некаторыя ліцэі.

Фота Надзеі Бужан

Міністр адукацыі Ігар Карпенка пракаментаваў сітуацыю. Яго словы цытуе тэлеграм-канал ведамства.

«У цяперашні час у Беларусі праводзіцца праца па вывучэнні дзейнасці ліцэяў, якія рэалізуюць праграму агульнай сярэдняй адукацыі, з мэтай выбудоўвання агульнай сістэмы іх функцыянавання, удасканалення уступнай кампаніі, вызначэння месца і ролі ліцэяў пры вышэйшых навучальных установах у г. Мінску, абласных і раённых цэнтрах, у складзе якіх маюцца або адсутнічаюць інтэрнаты.

У штогадовых планах аптымізацыі Мінскага гарвыканкама і абласных выканаўчых камітэтаў, узгодненых Міністэрствам адукацыі, закрыцця альбо рэарганізацыі якіх-небудзь агульнаадукацыйных ліцэяў няма», — сказаў кіраўнік ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930