Знайсці
06.04.2021 / 09:37

Па дзяржпрадпрыемствах рассылаюць папяровую версію «Жоўтых зліваў». На ёй няма выходных звестак — і гэта парушэнне закона

Адказам на блакаванні сайтаў незалежных выданняў і праблемы з распаўсюдам газет пасля выбараў стала з’яўленне ў Беларусі шматлікіх самвыдатаў. 1 верасня, напрыклад, выйшаў першы нумар «Сумленнай газеты» з пазіцыянаваннем «Пра тое, што не пакажуць па ТБ». Свае партызанскія лісткі з’явіліся ў многіх раёнах Мінска, у рэгіёнах.

Павялічыць

Фота: Газета мінскай Серабранкі

Павялічыць

Новы нумар «Сумленнай газеты».

2 красавіка выйшаў ужо 31-ы нумар «Сумленнай газеты», і тут, па традыцыі са спазненнем, прачнулася прапаганда. Праўладны зліўны тэлеграм-канал, які ўхваляе жорсткія метады сілавікоў і папулярызуе перадачы прапагандыстаў кшталту Рыгора Азаронка і Юліі Арцюх, пачаў выпускаць свой варыянт «сумленнай» прэсы.

Калі ў арыгінальным варыянце газета наўпрост перадрукоўвае інфармацыю з правераных крыніц і СМІ — ад навінаў да інтэрв’ю, то варыянт «Жоўтых зліваў» — чакана жоўты, без стрымлівання ў абразах і ўкідах. Чаго толькі варты дэбютны «жарт» пра спартоўку Аляксандру Герасіменю, якая нібыта «ад’ела сабе твар у Вільні». Брудна, калі ведаць, што Аляксандра цяжарная. Агулам жа лісток амаль цалкам транслюе кантэнт сумніўнага тэлеграм-канала.

Павялічыць

Скрыншот з пародыі.

Зробленая «газета» нібыта спецыяльна неахайна, але прэтэнзіі нават не да школьнай вёрсткі. Згодна з «Законам аб СМІ», любы самвыдат накладам больш за 299 асобнікаў павінен быць афіцыйна зарэгістраваны. А наклад праўладнай газеты значна большы — яго ўжо пачалі прымусова распаўсюджваць на дзяржаўных прадпрыемтвах. Па вертыкалі прыходзіць ліст з патрабаваннем размясціць яго на інфармацыйных стэндах.

Павялічыць

Хто аўтар гэтага самвыдату? Невядома, бо на ім адсутнічаюць любыя намёкі на выходныя звесткі — ні замоўцы, ні назвы друкарні, ні накладу.

Юрысты адзначаюць, што стваральнікі трапляюць пад артыкул 23.5 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб СМІ» — незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Парушэнне цягне на штраф у памеры ад 20 да 30 базавых велічынь з магчымасцю канфіскацыі газет. 

Цікава, як будзе змагацца з гэтым самвыдатам МУС, з улікам таго, як актыўна затрымліваюць распаўсюднікаў «пратэснага друку».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30