Знайсці
05.04.2021 / 16:23РусŁacБел

Расіянін, які парэзаў міліцыянта ў Янаве, атрымаў 18 гадоў

Прысуд агучылі 1 красавіка ў Брэсцкім абласным судзе.

3 верасня 54-гадовага Алега Бузмакова мясцовая міліцыя спыніла на вакзале горада Янаў. Мужчына дастаў з патаемнай кішэні нож і кінуўся на аператыўнікаў. Адзін з міліцыянтаў атрымаў пранікальнае раненне брушнай паражніны, рэзаныя раны шыі і грудзей, ён трапіў у рэанімацыю, але выжыў. 

З таго часу Бузмакоў быў пад вартай. Яго вінавацілі ў замаху на забойства і ў незаконным перасячэнні мяжы. Вынік — 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 1350 рублёў.

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Цікава, што раней Бузмакова ўжо судзілі: ён кідаўся з нажом на жаніха сваёй былой сужыцелькі, нават парэзаў хлопцу руку і твар. Але ж за тое расіяніна нават не змясцілі пад варту: затрымалі, але адпусцілі, ён застаўся на волі, працягваў пагражаць сваёй былой. У пачатку 2020 года суд пакараў Алега толькі штрафам у 50 базавых за нанясенне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў і абавязаў выехаць з Беларусі. Той патрабаванне праігнараваў, за што быў дэпартаваны. Працягваў пагражаць былой сужыцельцы і яе маці, а неўзабаве і вярнуўся ў Янаў — з сабою меў нож, сякеру і чорную маску. Але да жанчыны не даехаў — ваяж скончыўся нападам на міліцыянта, пасля чаго мужчына ўсё ж быў затрыманы. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930