Знайсці
05.04.2021 / 22:15РусŁacБел

Спадарожнікавыя здымкі паказалі вялізнае нарошчванне расійскай ваеннай моцы ў Арктыцы

Расія выпрабоўвае ў Арктыцы новую зброю і нарошчвае свой ваенны патэнцыял у рэгіёне.

Расійская субмарына Дэльта-4. Здымак са спадарожніка.

Спецыялісты па ўзбраенні і заходнія чыноўнікі выказваюць заклапочанасць наконт расійскай тарпеды «Пасейдон-2М39». Яе распрацоўка ідзе хуткімі тэмпамі, а сёлета плануюцца далейшыя выпрабаванні, паведамляе CNN.

Гэта беспілотная малазаўважная тарпеда працуе ад ядзернага рэактара. Яе галоўнае прызначэнне — абыход берагавой абароны на марскім дне, якую маюць ЗША.

Па словах расійскіх чыноўнікаў, прылада дастаўляе боегалоўку вагою некалькі мегатон, атака якой зробіць прыбярэжныя тэрыторыі непрыдатнымі для жыцця на працягу дзесяцігоддзяў.

Кіраўнік нарвежскай разведкі віцэ-адмірал Нільс Андрэас Стэнсанэс (Nils Andreas Stensønes) адзначае, што «Пасейдон-2М39» можа ацэньвацца як частка новага тыпу зброі ядзернага стрымлівання, якая знаходзіцца на стадыі выпрабаванняў, але мае ўплыў далёка за межамі рэгіёна, у якім яе тэсціруюць. Нільс Андрэас асцерагаецца, што нават выпрабаванні такой ядзернай зброі могуць мець сур’ёзныя экалагічныя наступствы.

Кампанія касмічных тэхналогій Maxar паказала спадарожнікавыя здымкі, якія падрабязна апісваюць хуткую і бесперапынную разбудову расійскай вайсковай базы і абсталявання на арктычным узбярэжжы краіны, а таксама будаванне падземных сховішчаў, верагодна, для «Пасейдона» і іншага новага высокатэхналагічнага ўзбраення.

Расійская тэхніка ў раёне Крайняй Поўначы таксама ўключае бамбавікі, знішчальнікі і новыя радыёлакацыйныя сістэмы недалёка ад узбярэжжа Аляскі.

Усе вайсковыя базы знаходзяцца на тэрыторыі Расіі і з’яўляюцца часткай яе законнай абароны межаў. Аднак афіцыйныя асобы ЗША занепакоеныя, што гэтыя сілы могуць выкарыстоўвацца для ўсталявання кантролю над раёнамі Арктыкі, якія паступова вызваляюцца ад ільду ў выніку пацяплення клімату.

Лёд растае хутчэй, чым меркавалі навукоўцы, што прывядзе да рэзкіх змен з пункту гледжання доступу да рэгіёна ў бліжэйшае дзесяцігоддзе.

Амерыканскія чыноўнікі таксама лічаць, што Расія імкнецца паўплываць на Паўночны марскі шлях — суднаходную лінію, якая праходзіць уздоўж паўночнага ўзбярэжжа Расіі. Паўночны марскі шлях удвая скарачае час, які цяпер патрабуецца марскім кантэйнеравозам, каб трапіць з Азіі ў Еўропу праз Суэцкі канал. Эксперты занепакоеныя, што Расія навязвае свае правілы суднаходства, якія не заўсёды адпавядаюць міжнароднаму праву.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930