Знайсці
05.04.2021 / 15:47РусŁacБел

Абвешчаны кароткі спіс прэміі «Дэбют». У дзвюх намінацыях скарочана колькасць прэтэндэнтаў

Журы прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча вызначыла кароткі спіс намінантаў, паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр.

У дзвюх намінацыях («Проза» і «Мастацкі пераклад») было прынята рашэнне скараціць звыклую колькасць з трох пазіцый да дзвюх. Такім чынам, у шорт-ліст увайшлі:

Намінацыя «Паэзія»

  1. Маргарыта Аляшкевіч, «Слоўныя ловы». Мінск, «Галіяфы», 2019
  2. Крысціна Бандурына, «Homo». Мінск, «Галіяфы», 2019
  3. Артур Камароўскі, «Вада пачынае жыць». Мінск, «Галіяфы», 2020

Намінацыя «Проза»

  1. Давід-Алег Лісоўскі, «Кніга». Гомель, «Барк», 2019
  2. Васіль Тамарыч, «Вольны Горад». Мінск, «Медысонт», 2020

Намінацыя «Мастацкі пераклад»

  1. Таццяна Анікеенка, пераклад з балгарскай — Міхаіл Вешым «Англійскі сусед». Вільня, «Логвінаў», 2019
  2. Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай — Эрвін Мозэр «Неверагодныя гісторыі на дабранач». Мінск, «Янушкевіч», 2019

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць галоўныя прызы ад Фонду «Вяртанне». Наяўнасць і колькасць галоўных і заахвочвальных узнагарод будзе дадаткова вызначана журы.

Прэмія «Дэбют» ўручаецца з 2011 года. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Галіна Сіўчанка, Віталь Рыжкоў, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Дар’я Трайдэн, Паўліна Вітушчанка, Ганна Янкута, Дзмітры Дзмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач, Андрусь Горват, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930