Знайсці
05.04.2021 / 11:28РусŁacБел

Былы афіцэр ФСБ заявіў, што трое беларусаў выкралі яго і вывезлі ва Украіну

У Падмаскоўі завяршаецца суд над трыма беларусамі, якіх абвінавачваюць у выкраданні і таемным вывазе ва Украіну былога афіцэра ФСБ Рамана Фіялкоўскага. Абарона фігуранта справы прадставіла новую версію падзей таго дня, паведамляе lenta.ru са спасылкай на «Коммерсант».

11 верасня 2018 года былы супрацоўнік ФСБ быў затрыманы ўкраінскімі памежнікамі пры спробе патрапіць у Расію. Пры вобшуку ў яго канфіскавалі аўтаручку для схаванага аўдыязапісу, здымны дыск з сакрэтнымі данымі і ваенны білет з запісам аб службе ў ФСБ. На Фіялкоўскага завялі справу аб кантрабандзе шпіёнскай апаратуры, а затым прысудзілі яго да штрафу. Цяпер ён абвешчаны ўкраінскімі ўладамі ў вышук, бо яго западозрылі ў зборы даных аб групоўцы войскаў на Данбасе.

Вярнуўшыся ў Расію, экс-афіцэр спецслужбы звярнуўся ў СКР і заявіў, што трое беларусаў, у тым ліку будаўнік Андрэй Цэйка, які пражывае ў Расіі, праніклі ў яго катэдж, зрабілі яму ін'екцыю, якая пазбаўляе магчымасці супраціўляцца, і незаўважна для жонкі і дзяцей, выкралі яго, прыхапіўшы дакументы на машыну Фіялкоўскага. Затым яго вывезлі ва Украіну і некалькі дзён трымалі ў падвале, вымагаючы ці то 15, ці то 50 мільёнаў расійскіх рублёў, пасля чаго адпусцілі.

Следчым удалося затрымаць толькі аднаго меркаванага выкрадальніка — будаўніка Цэйку, які перасоўваецца на мыліцах пасля скачка з парашутам.

Яго абарона запэўнівае, што Фіялкоўскі добраахвотна ехаў з беларусамі за мяжу, а затым прыдумаў гісторыю з выкраданнем, каб схаваць факт паездкі ва Украіну. Гэта пацвярджае блытаніна ў яго паказаннях, а таксама сведкі, якія адзначылі, што чутнасць у доме былога афіцэра не дазволіла б непрыкметна яго выкрасці. Акрамя таго, перад перасячэннем мяжы з Украінай, Фіялкоўскі выходзіў на сувязь са сваім знаёмым і спакойна паведаміў аб тым, што хутка вернецца дадому, не згадваючы выкраданне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930