Знайсці
04.04.2021 / 23:13РусŁacБел

Герасіменя: Думаю, нашы спартсмены паедуць на Алімпіяду пад нейтральным сцягам

Кіраўнік Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя падчас стрыму ў Instagram ацаніла перспектывы беларускіх спартоўцаў адправіцца на Алімпіяду пад дзяржаўным сцягам.

«І дзеянні НАК Беларусі, і абвінавачванні нас ва ўсіх грахах сыграюць вялікую ролю. Магчыма нават выключэнне Нацыянальнага алімпійскага камітэта з членаў МАК. Думаю, нашы спартсмены паедуць на Алімпіяду пад нейтральным сцягам. І гэта ўжо не наша заслуга. Думаю, яны самі сабе санкцый дадаткова атрымалі», — сказала спартсменка.

Герасіменя напісала адкрыты ліст Лукашэнку: Народ вас ненавідзіць

Нагадаем, следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандры Герасімені.

Паводле следства, Герасіменя і Апейкін распаўсюджвалі «заведама лжывыя звесткі аб ходзе і выніках выбарчай кампаніі, пра падзеі ў сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і культурнай сферах жыцця грамадства». Нібыта яны «звярталіся з заклікамі да замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый аб здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Следства сцвярджае, што ў выніку дзеянняў Герасімені і Апейкіна «нанесены значны іміджавы і фінансавы ўрон, падарваны прэстыж краіны на міжнароднай і палітычнай арэне, дыскрэдытавана кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы».

Дзеянні членаў БФСС следчымі кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 361 (заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі, глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт) КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 5 гадоў.

Алімпійскай прызёрцы Аляксандры Герасіменя праз палітычную сітуацыю давялося з'ехаць з Беларусі. Да ад’езду для яе школы плавання не падоўжылі дамову арэнды з тых жа прычын. Цяпер Аляксандра жыве ў Вільні, узначальвае Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера