Знайсці
03.04.2021 / 17:20РусŁacБел

Ціханоўская звярнулася да міжнародных лідараў з просьбай падтрымаць Каардынацыйную раду

«Сёння разам са Святланай Алексіевіч і 55 членамі асноўнага складу Каардынацыйнай рады я накіравала ліст у міжнародныя арганізацыі і структуры, у тым ліку — ААН, АБСЕ, Еўрапарламент, Дзярждэпартамент ЗША і Раду Еўропы, з заклікам выступіць у падтрымку КР», — паведамляецца ў яе тэлеграм-канале.

«З моманту стварэння сябры КР падвяргаліся ціску і рэпрэсіям, многія яго лідары — у турме або вымушана знаходзяцца не ў Беларусі, а значыць не могуць галасаваць пры прыняцці рашэнняў».

Ціханоўская зазначае, што апошнія тыдні пачалі ўводзіцца новыя «законы», якімі спрабуюць апраўдаць рэпрэсіі. Супраць членаў КР заводзяць крымінальныя справы, абвінавачваюць у экстрэмізме і тэрарызме.

«Усё, чаго мы хочам, — гэта мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў Беларусі. Менавіта за гэта беларусы галасавалі на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня. І менавіта за гэта больш за 760 000 беларусаў прагаласавалі на платформе «Голас», — кажа яна і просіць міжнародную супольнасць падтрымаць Каардынацыйную раду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930