Знайсці
03.04.2021 / 12:46РусŁacБел

Памёр былы гендырэктар «Беларусьфільма» Ігар Поршнеў

На 63-м годзе жыцця памёр былы гендырэктар «Беларусьфільма» Ігар Поршнеў. Пра гэта паведамляюць яго родныя і сябры, піша Tut.by.

Фота Аляксандра Васюковіча, Tut.by

Ігар Поршнеў нарадзіўся 3 ліпеня 1958 года ў Мінску. Скончыў сярэднюю школу №115 на вуліцы Кедышкі. Яго бацька — Валянцін Поршнеў, дырэктар многіх стужак «Беларусьфільма»: «Наперадзе — круты паварот», «Масква — Генуя», «Хроніка ночы».

Сваю працу на «Беларусьфільме» Ігар Поршнеў пачаў у 1980-м, адразу пасля таго як скончыў эканамічны факультэт ВГІКа ў Маскве. Ягоную кандыдатуру на пасаду гендырэктара кінастудыі ўзгаднілі ў жніўні 2015 года. На гэтай пазіцыі ён прапрацаваў да сакавіка 2018 года.

Ігар Поршнеў здымаўся ў расійскіх серыялах і кінастужках, а таксама ў беларуска-расійскім серыяле «Паскораная дапамога».

У канцы 1990-х працаваў прадзюсарам на расійскіх тэлеканалах ОРТ, РТР, НТВ. Затым заснаваў некалькі прыватных кінакампаній «Пакроўскія вароты» і «Юнайтэд Філм Компані».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930