Знайсці
02.04.2021 / 21:54РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя: шакаладна-бананавыя французскія тосты

Французскія тосты — папулярны, хуткі і смачны сняданак. А каб яго разнастаіць, можна паспрабаваць спалучэнне банана з шакаладам.

Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:

1 спелы банан

80 г малочнага шакаладу

4 скібкі белага хлеба

3 яйкі

1 сталовая лыжка вяршкоў

1 сталовая лыжка кляновага сіропу

25 г масла

карыца ці іншая пасыпка, на ваш густ

  1. Парэжце банан і расцісніце яго ў місцы. Дадайце раздробнены шакалад і перамяшайце.
  2. Размяркуйце шакаладна-бананавую сумесь на скібках хлеба. Злучыце 2 скібкі хлеба разам і прыцісніце, каб атрымаўся тост.
  3. Узбіце яйкі, вяршкі і кляновы сіроп.
  4. Растапіце масла на патэльні на сярэднім агні.
  5. Пакладзіце тост у яечную сумесь, затым перавярніце, каб абодва бакі былі пакрытыя сумессю.
  6. Смажце тост каля адной хвіліны з кожнага боку да залацістага колеру.
  7. Разрэжце тосты надвое і, калі любіце пасыпку, пасыпце карыцай ці іншай пасыпкай.

Смачна есці!

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930