Знайсці
02.04.2021 / 20:50РусŁacБел

У Італіі набірае абароты шпіёнскі скандал. Знайшлі скрадзеныя сакрэтныя дакументы

Італьянская паліцыя знайшла флэш-карту з сакрэтнымі дакументамі. Як лічаць паліцэйскія, гэтыя дакументы капітан італьянскага флота, 54-гадовы Уолтэр Біёт, перадаваў расійскаму вайсковаму аташэ за ўзнагароду памерам 5 тысяч еўра.

Пасольства Расіі ў Італіі. Фота Wikimedia Commons.

Крыніца з доступам да справы распавядае, што на знойдзенай флэш-карце знаходзіцца 231 фотаздымак дакументаў НАТА рознага ўзроўню сакрэтнасці. Па словах адваката Біёта, яго кліент пацвярджае, што ён перадаваў Расіі інфармацыю за грошы, але не прызнае перадачы сакрэтных дакументаў, піша Reuters.

Шмат гадоў Італія мела лепшыя адносіны з Расіяй, чым іншыя заходнія краіны. Але цяпер ў адказ на магчымы шпіянаж з боку Біёта, названы варожым актам, урад краіны выслаў двух расійскіх дыпламатаў. Міністэрства замежных спраў Расіі ў сваім каментары выказала шкадаванне пра высылку дыпламатаў, але таксама перакананае, што гэтыя дзеянні не пагражаюць двухбаковым адносінам.

Адвакат Біёта сцвярджае, што ў капітана чацвёра дзяцей, адзін з якіх сур'ёзна хворы і мае патрэбу ў даглядзе. Па словах жонкі Біёта, іх сям’я «ледзь выжывала» на яго заробак 3 тысячы еўра.

Уолтэр Біёт меў ранг капітана фрэгата, з 2010 года ён займаўся штабной працай. На момант арышту ён працаваў у дэпартаменце Міністэрства абароны і выконваў заданні па распрацоўцы палітыкі ў сферы нацыянальнай бяспекі. Калі афіцэра прызнаюць вінаватым у шпіянажы, яму пагражае не менш за 15 гадоў зняволення.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930