Знайсці
02.04.2021 / 17:41РусŁacБел

«Падарвала прэстыж краіны, дыскрэдытавала кіраўніцтва дзяржавы». На Аляксандру Герасіменю завялі крымінальную справу

Герасіменя напісала адкрыты ліст Лукашэнку: Народ вас ненавідзіць

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандры Герасімені.

Паводле следства, Герасіменя і Апейкін распаўсюджвалі «заведама лжывыя звесткі аб ходзе і выніках выбарчай кампаніі, пра падзеі ў сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і культурнай сферах жыцця грамадства». Нібыта яны «звярталіся з заклікамі да замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацый аб здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Следства сцвярджае, што ў выніку дзеянняў Герасімені і Апейкіна «нанесены значны іміджавы і фінансавы ўрон, падарваны прэстыж краіны на міжнароднай і палітычнай арэне, дыскрэдытавана кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы».

Дзеянні членаў БФСС следчымі кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 361 (заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі, глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт) КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 5 гадоў.

Алімпійскай прызёрцы Аляксандры Герасіменя праз палітычную сітуацыю давялося з'ехаць з Беларусі. Да ад’езду для яе школы плавання не падоўжылі дамову арэнды з тых жа прычын. Цяпер Аляксандра жыве ў Вільні, узначальвае Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930